Свет

ЗША сабралі цэлую флатылію каля берагоў Венесуэлы

ЗША накіравалі восем вайсковых караблёў у паўднёвую частку Карыбскага басейна ў рамках «пашыранай аперацыі па барацьбе з наркотыкамі», паведамляе The Washington Post са спасылкай на прадстаўніка Пентагона.

Фота ілюстрацыйнае

Флатылія ўключае тры эсмінцы, два дэсантныя караблі, дэсантны верталётаносец, крэйсер і прыбярэжны баявы карабель. Паводле інфармацыі выдання Axios, сярод іх таксама ёсць як мінімум адна ўдарная падводная лодка. Частка караблёў ужо знаходзіцца ў рэгіёне, частка кіруецца туды.

На амерыканскіх караблях размешчаныя падраздзяленні Берагавой аховы ЗША і супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія будуць затрымліваць і арыштоўваць асоб пры аперацыях па перахопу наркотыкаў. Агульная колькасць вайскоўцаў на караблях — каля 4500, у тым ліку 2200 марскіх пехацінцаў, што незвычайна шмат для антынаркатычнай місіі.

Венесуэла ўжо падала скаргу генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу, назваўшы нарастанне вайсковай прысутнасці ЗША «масштабнай прапагандысцкай аперацыяй для абгрунтавання ваеннага ўмяшання».

У 2024 годзе ў Венесуэле прайшлі выбары, якія афіцыйна выйграў Нікалас Мадура, але апазіцыя сцвярджае, што большасць галасоў была адданая за ягонага апанента Эдмунда Гансалеса. ЗША не прызналі вынікі выбараў і лічаць Мадуру нелегітымным.

Прэзідэнт і некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі Венесуэлы абвінавачваюцца ў ЗША ў адмыванні грошай і кантрабандзе наркотыкаў. У ліпені Мінфін ЗША абвінаваціў Мадура ў кіраўніцтве венесуэльскім картэлем Cártel de los Soles і прызнаў яго тэрарыстычнай арганізацыяй.

Сітуацыю абвастрылі нядаўнія меры Трампа, у тым ліку дэпартацыі сотняў венесуэльцаў у 2025 годзе, большасць з якіх абвінавачваліся ў прыналежнасці да банды Tren de Aragua. Усяго з лютага ЗША дэпартавалі каля 8000 венесуэльцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць