Грамадства77

«У першым класе паставілі дыягназ «разумовая адсталасць». Гісторыя беларуса, які ваюе за Расію

Беларусы падпісваюць кантракты з расійскім войскам, часта — з-за галечы і адчаю. Нават разумовая адсталасць — не перашкода. 

Машыны праязджаюць міма рэкламы, якая заклікае да заключэння кантракту на службу ва Узброеных сілах Расіі, з надпісам «аднаразовая выплата ў памеры 800 000 рублёў (каля 9816 долараў ЗША) і іншыя льготы», Масква, 28 красавіка 2025 года. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko

Больш за 700 беларусаў, што пайшлі ваяваць на баку Расіі, ідэнтыфікаваў украінскі праект «Хачу жыць». Некаторыя з іх ужо паспелі загінуць ці трапіць ва ўкраінскі палон. Хто гэтыя людзі, якія ў іх каштоўнасці, чаму яны едуць ваяваць? BGmedia пагутарыла з маладым беларусам, сябар якога пайшоў ваяваць за Расію.

«Ён вырас у беспрасветнасці і беднасці»

Ігар (імёны герояў змененыя з прычын бяспекі) расказвае, што ягонаму сябру 22 гады. Ён вырас у адной з вёсак у Гомельскай вобласці.

«Ягоны дзядуля быў алкаголік. Ягоныя і тата, і маці былі алкаголікамі, не займаліся дзецьмі ўвогуле. Яны літаральна галадалі ў дзяцінстве, толькі бабуля клапацілася пра іх. Што ён бачыў? Беспрасветнасць, беднасць, ферму, дзе працавалі бацькі і потым прапівалі ўсё заробленае», — расказвае Ігар пра Максіма.

Максіму ў першым класе паставілі дыягназы «разумовая адсталасць» і «замаруджанае псіхічнае развіццё», ён займаўся па асобнай праграме ў школе.

«Прычым калі раней па гэтай праграме ў вясковай школе займаліся 2-3 чалавекі, то цяпер такіх можа быць і дзясяткі, народ папросту п'е і дэградуе», — дзеліцца Ігар, якому ўдалося вырвацца з такога жыцця, адвучыцца і атрымаць прафесію.

Максім, паводле яго, не змог нідзе вучыцца. Таму сядзеў у вёсцы і перабіваўся дробнымі заробкамі, часам ездзіў «на Расію», на будоўлі, як гэта робяць многія вяскоўцы.

Там жа Максім убачыў «запрашэнне на вайну» — абяцалі пасля заключэння кантракту заплаціць 3 мільёны расійскіх рублёў (каля 37 тысяч даляраў).

«У яго, відавочна, закружылася галава ад прапанаванай сумы, якой ён нават не мог уявіць у сваіх марах. Таму паехаў і падпісаў той кантракт. Пару тыдняў пабыў на навучанні — і гатовы салдат. Прычым у Беларусі ён прасіўся сам у войска, але яго не ўзялі праз дыягназы. У Расіі ніхто яму медыцынскую камісію не праводзіў», — расказвае Ігар. 

«Жывы пакуль»

Ігар дадаў, што ён перапісваецца ў месенджарах з Максімам, кажа, што яму вельмі шкада хлопца.

«Ён пісаў, што не хацеў быць штурмавіком, але ягонае меркаванне там ніхто не пытаўся. Раз падпісаў кантракт — то ўсё ўжо, назад не адматаеш. Пісаў, што не баіцца загінуць. Пісаў, што цяпер на гарачым кірунку на Данбасе, і група штурмавікоў, якія адправіліся на заданне перад імі, «ужо там легла».

Я думаю, што ён, у сілу свайго дыягназу, не разумее каштоўнасці жыцця — ані свайго, ані чужога. Не думаю, што яму «прамылі мазгі», ён проста не думае. Ён далёкі ад нейкай ідэалогіі», — разважае Ігар.

Ён мяркуе, што хлопец ці загіне, ці вернецца «яшчэ больш ненармальным, чым да вайны, будзе лічыць сябе героем і вытвараць абы-што на вёсцы, палохаючы людзей».

Дзяржаўны ўкраінскі праект «Хачу жыць» абнародаваў прозвішчы 742 грамадзян Беларусі, якія з 2023 году ваююць супраць Украіны на баку Расіі, з іх 96 ужо загінулі.

Каментары7

  • Ё
    31.08.2025
    Я вельмі спядзяюся што ў будучыні, гэтыя ваякі за Расію, каторыя за грошы пайшлі забіваць украінцаў, стануць перад судом.
  • У
    31.08.2025
    Ё, а вместе с ними и вояки, которые воевали на стороне Украины
  • Лейцар коркавы
    31.08.2025
    У, не блытайце захопніцкіх жаўнераў з тымі, хто бароніць сваю зямлю. Беларусы, якія дапамагаюць украінцам толькі ў ё.нутых лукашыстаў ворагі.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць