Грамадства44

Наркотыкі, піратэхніка, падробка білетаў: за што затрымлівалі беларусаў на канцэрце Каржа

У паліцыі Варшавы паведамілі тэлеканалу «Белсат», за якія злачынствы затрымлівалі грамадзянаў Беларусі на канцэрце Макса Каржа. Сярод правапарушэнняў — захоўванне наркотыкаў, спроба пранесці піратэхніку і падробка білетаў. За гэта былі затрыманыя 7 беларусаў.

Макс Корж. Скрыншот з відэа

Агулам, як паведамлялася, на канцэрце беларускага спевака Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве 9 жніўня затрымалі 109 чалавек, сярод іх было 13 грамадзян Беларусі. Шасцёра ўчынілі дробныя парушэнні, а сямёра — крымінальныя злачынствы.

У прэс-службе варшаўскай паліцыі «Белсату» раскрылі, якія менавіта злачынствы здзейснілі грамадзяне Беларусі:

«Захоўванне наркотыкаў, пранясенне піратэхнічных вырабаў на масавае мерапрыемства, падробка квітка, парушэнне асабістай недатыкальнасці і парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства. Грамадзяне Беларусі таксама былі затрыманыя за невыкананне загадаў праваахоўных органаў».

У паліцыі таксама нагадалі, што пытанне дэпартацыі парушальнікаў вырашаюць памежнікі.

25 жніўня прэс-служба Памежнай аховы Польшчы паведамляла, што трох беларусаў ужо дэпартавалі: адзін выехаў добраахвотна, двух вывезлі прымусова. Агулам, як казаў прэм'ер Дональд Туск, з Польшчы планавалі выслаць шасцярых грамадзян Беларусі.

Праз тыдзень пасля канцэрту Макс Корж у сваім інстаграме назваў недапушчальнымі гвалт і агрэсію:

«Сябры, няма месца радыкальнаму нацыяналізму на канцэртах, гэтак жа як і агрэсіі ды гвалту з любога боку. Гэта супярэчыць самай сутнасці канцэртаў. Толькі ўзаемная павага. Падобныя правакацыі распальваюць міжнацыянальную варожасць, а значыць — недапушчальныя».

Каментары4

  • Oui
    02.09.2025
    Oui, і якім правам мадэратары зноў палічылі, што іх цэнзарская дзейнасць на месцы?

    Фанаты Каржа паводзілі сябе як быдла? Так. Многіх дэпартавалі за тыя паводзіны, парушэнне законаў? Так. Ці месца такім рускім пацанам ў цывілізаваным грамадстве? Лічу, што не, маю права на меркаванне і яе публікацыю.

    [Зрэдагавана]
  • Карціна маслам!
    02.09.2025
    Наркотыкі, піратэхніка на канцэрце, хуліганка, фальшывыя квіткі.
    Лапідарная карціна свету і спробы тлумачэнняў усяго на свеце зноў міма. З першакрыніцамі лапідарнасці даўно ўсё зразумела.
    Цікава, што зараз заспяваюць пра злых палякаў цвёрдыя аматары лапідарнай базы?
  • новае мудрае слова
    03.09.2025
    Карціна маслам! , смешна, што хэйтары Пазняка паказваюць сваю неадукаванасць і нават не свядомыя гэтага.

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША2

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы4

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць