Грамадства4848

На канцэрце Каржа варшаўская паліцыя затрымала 109 чалавек. І правярае лозунгі, якія гучалі на стадыёне

Яшчэ дзевяць чалавек былі затрыманыя на стыхійным прэпаці фанатаў спевака ў раёне Воля.

Фота: паліцыя Варшавы

Варшаўская паліцыя расказала аб працы на канцэрце Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў польскай сталіцы. Больш за сотню чалавек былі затрыманыя, многія атрымалі штрафы.

Першыя затрыманні адбыліся яшчэ 8 жніўня, за дзень да канцэрта. Фанаты Каржа ладзілі прэпаці на вуліцы Ордана ў раёне Воля. Мясцовыя жыхары паскардзіліся на шум ноччу і выклікалі паліцыю. У выніку затрымалі 9 чалавек, 25 атрымалі штрафы. Арганізатару тусоўкі могуць прад'явіць абвінавачанне ў незаконным масавым мерапрыемстве. Паліцыя правярае ўмовы дамовы паміж арганізатарам мерапрыемства і ўладальнікам арандаванага ўчастка.

@belarusnovosti2 Концерт Макса Коржа не увидели 109 человек. Именно столько поклонников белоруса, по данным варшавской полиции, были арестованы #макскорж #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #белорусы ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

На самім канцэрце Каржа 9 жніўня, які сабраў больш за 60 тысяч гледачоў, сілавікі затрымалі 109 чалавек за шматлікія правапарушэнні і злачынствы. Сярод іх — захоўванне наркотыкаў, напад на супрацоўнікаў аховы, захоўванне і пранос піратэхнікі, а таксама незаконнае пранікненне на тэрыторыю стадыёна.

Паліцыянты аштрафавалі 50 чалавек на агульную суму 11 450 злотых (3135 даляраў), у суд было накіравана 38 заяў аб прыцягненні да адказнасці. Нагадаем, некаторыя фанаты беларускага спявака спрабавалі прарвацца з трыбунаў на танцпол, з-за чаго канцэрт ледзь не адмянілі.

Таксама паведамляецца, што паліцыянты вызначаюць асобы, адказныя за з'яўленне на стадыёне лозунгаў, якія могуць утрымліваць прыкметы неправамерных дзеянняў. Пры гэтым якія гэта былі лозунгі, не ўдакладняецца. 

Каментары48

  • Сяржук Сокалаў-Воюш
    11.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Карціна маслам!
    11.08.2025
    Інспіраваныя беспарадкі ад імя беларусаў.
    "железом по стеклу"
  • Спачатку дайце факты
    11.08.2025
    Koniec gościnny - do domu z k..y syny, калі ласка, прывядзіце лічбы, якой нацыянальнасці затрыманыя паліцыяй.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць