Грамадства22

Латушка: Заява Карпушонак у паліцыю Іспаніі — поўны прававы абсурд

Кіраўнік НАУ пракаментаваў заяву Вольгі Карпушонак у іспанскую паліцыю аб дамаганнях.

Фота: Jakub Porzycki NurPhoto via Getty Images

«Прафесійны адвакат, якім з'яўляецца і сама Вольга Карпушонак, ніколі б не напісала нічога падобнага. Любы сапраўдны юрыст не дасць гэтаму псеўдаюрыдычнаму опусу іншай характарыстыкі, акрамя як поўны прававы абсурд. Відавочна, што складальнік дадзенага допісу нават блізка не знаёмы з базавымі элементамі складання падобных заяў», — напісаў Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале.

«Звярну ўвагу, што Вольга Карпушонак накіравала тэкст на англійскай мове ў паліцыю Іспаніі, дзе афіцыйнай з'яўляецца іспанская мова. Пры гэтым Вольга Карпушонак, не з’яўляючыся грамадзянкай Іспаніі, не маючы дазволу на жыхарства ў краіне, пакінула тэрыторыю Іспаніі, што робіць немагчымым ужыванне юрысдыкцыі дадзенай краіны для разгляду яе заявы», — зазначае палітык.

«Гэта сведчыць аб тым, што Вольга Карпушонак або асобы, якія стаяць за ёй, нават не разлічваюць на тое, што дадзеная заява будзе разгледжаная. Заява зробленая з адзінай мэтай — зрабіць чарговы ўкід, усё роўна якой якасці, для працягнення інфармацыйнай атакі.

Што датычыцца «доказаў». Ніякіх «доказаў» зноў не прадстаўлена, бо іх няма і быць не можа. Не можа быць і ніякіх SMS. І ўсё гэта лёгка правяраецца і абвяргаецца. Яны могуць быць толькі сфальсіфікаваныя, як і само гэта хлуслівае абвінавачванне. Мы паведамлялі пра тое, што Вольга выдаліла ўсю перапіску ў Telegram са мной і Арцёмам Праскаловічам 30 жніўня.

Каментаваць гэта далей проста не мае сэнсу. Са свайго боку я прыму адпаведныя прававыя меры, пра што праінфармую грамадскасць», — дадаў Павел Латушка.

Каментары2

  • Цьху
    03.09.2025
    Тое, што нашая апазіцыя карыстаецца фсбшным тэлеграмам - правал і некампетэнтнасць
  • 777
    03.09.2025
    Даа латушка-- страшна... пасудят цябе....не трэба прыставаць да дзяучат

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць