Вайна

Дрон, які ўпаў у Польшчы, быў з кірылічнымі надпісамі і без узбраення

Увечары 7 верасня, каля 21:40, у вёсцы Палацічы Тэрэспальскай гміны Люблінскага ваяводства мясцовыя жыхары заўважылі выпаленае месца ў кукурузным полі. На зямлі ляжалі абломкі невядомага лятальнага апарата. Іх знайшлі памежнікі і перадалі сілавікам. Пазней пракуратура пацвердзіла, што гэта быў дрон без узбраення, на якім былі надпісы кірыліцай, паведамляе Onet.pl.

Фота: Польскае радыё

Паводле інфармацыі, вядомай на гэты момант, дрон упаў прыкладна за 300 метраў ад пункта пропуску ў Тэрэспалі на польска-беларускай мяжы. Сведкі расказалі, што чулі гук падзення. 

Па даных тэлеканала TVN24, беспілотнік быў заўважаны польскімі вайсковымі радарамі. Ён рухаўся на невялікай вышыні і з малой хуткасцю, пасля чаго пачаў разварочвацца ў бок Украіны. Менавіта таму польскія вайскоўцы вырашылі не збіваць яго, бо ён не ўяўляў прамой пагрозы.

Polsat News паведамляе, што інфармацыю пра беспілотнік загадзя перадаў украінскі бок.

Спецыялісты мяркуюць, што гэта мог быць так званы «вабік» — дрон без баявой нагрузкі або з невялікай колькасцю выбухоўкі. Яго задача — адцягнуць сродкі супрацьпаветранай абароны, каб у гэты час асноўныя атакуючыя беспілотнікі мелі больш шанцаў прарвацца.

Цяпер польскія сілавыя органы і пракуратура працягваюць высвятляць, да якога тыпу належаў гэты дрон і адкуль ён стартаваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць