Грамадства88

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»

Пытанне вызвалення шэрагу асуджаных у Беларусі асоб абмяркоўвалася на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам, піша БелТА.

«Слухаючы нядаўна Трампа, я так зразумеў, з вашай падачы, хутчэй за ўсё, яго вельмі хвалююць пытанні, як ён сказаў, закладнікаў або як там… Палітзняволеных і яшчэ некага…» — адзначыў ён.

— «Я не супраць. Давайце абмяркуем і гэтую тэму — так глабальна. Гэта яшчэ важна чаму — бо ў Еўропе, асабліва нашы ўцекачы (мы іх так называем), яны вельмі хочуць прычапіцца да гэтай тэмы. Ну, Крыс (намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт, які таксама прысутнічаў на сустрэчы), ты гэта добра ведаеш. Я добра праінфармаваны — ты з імі вядзеш перамовы і з намі».

«Дзякуй богу. Гэта ваша справа — з кім весці перамовы. Але ў сувязі з тым, што тут шмат усялякай фальшы, я думаю, што нам варта абмеркаваць гэтую тэму, закрануць яе. Я выкажу вам сваю пазіцыю. Яна ўсім у Беларусі вядомая. Мы абсалютна не прыхільнікі таго, каб гэтыя людзі знаходзіліся ў папраўчых калоніях. Тым больш, што яны не за палітыку асуджаныя. У нас такіх артыкулаў у Крымінальным кодэксе няма. Калі Дональду цікава (мабыць, не вельмі), мы можам яму па кожным чалавеку прадставіць сутнасць ягоных правапарушэнняў і злачынстваў,» — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Але я гатовы абмеркаваць гэтую тэму. І калі Дональд настойвае на тым, што ён гатовы забраць да сябе ўсіх гэтых вызваленых — Госпад з вамі — давайце паспрабуем выпрацаваць глабальную здзелку. Як любіць спадар Трамп (казаць), вялікую здзелку. Ён так гэта называе. Таму шчыра кажу — мы тут нічога не хаваем. Давайце і гэтае пытанне абмяркуем, хаця для мяне яно абсалютна не галоўнае. Ды і для вас, напэўна, таксама. Хапае ў свеце праблем,» — дадаў Лукашэнка.

Каментары8

  • Vasiao
    11.09.2025
    Почему-то мне так гадко и противно после этих изречений усатого вождя, господи, как же этот утырок 30 лет удержался у власти.
  • Чуть чуть ниже Бога?
    11.09.2025
    А кто не захочет покидать страну, тому только родная зона?
  • Ну купі!
    11.09.2025
    Хоць за сколькі!
    Га?
    Ну так вазьмі, задарма!
    Ну не прыплачваць жа мне, каб ты іх забраў!

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць