Грамадства1515

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам

«Размова, якая цягнулася каля пяці гадзін», — паведаміў Пул першага.

«Я вас вітаю ў Беларусі. Дзякуй, што знаходзіце час пабываць у Беларусі. Час няпросты», — сказаў Лукашэнка на пачатку сустрэчы.

Ён прапанаваў абмеркаваць шэраг пытанняў, да якіх бакі падыходзілі не адзін раз. «Па-першае, гэта ўвесь комплекс беларуска-амерыканскіх адносін. Я прапаную таксама шчыра закрануць пытанні сітуацыі ў свеце ў кантэксце інтарэсаў ЗША і Беларусі. Нікуды не сыдзем ад пытанняў вайны і міру», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Найважнейшым пытаннем ён таксама назваў сферу эканомікі: «Думаю, у вас ёсць інтарэсы да Беларусі і праз Беларусь — да Расіі ў галіне эканомікі. Натуральна, у нас вялікая цікавасць да вашай глабальнай краіны ў плане эканомікі».

«Я думаў, што сказаць найперш. Але, як бы гэта ні прагучала банальна, я хачу падзякаваць вашаму прэзідэнту (не таму, што хачу яму падлізвацца — гэта мне не ўласціва) за тыя намаганні, якія ён прыкладае ў напрамку міру, і найперш у нашым рэгіёне, — сказаў Лукашэнка. — Сем, шэсць — спыніў войнаў або канфліктаў — не важна. Ён спыніў нямала канфліктаў. Кажу як гісторык і як прэзідэнт, які ўжо доўга працуе: ні адзін прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі не прыклаў столькі намаганняў і такіх намаганняў, каб на планеце быў мір. Думаю, з эканомікай, з пошлінамі вы разберацеся самі. Тым не менш, я ўдзячны, Джон, твайму сябру Дональду за тыя намаганні, якія ён ажыццяўляе ў сусветнай палітыцы сёння».

«Дзякуй! Вельмі высока цаню вашы словы», — адказаў на гэтыя словы Джон Коул.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць таго, каб ЗША і далей працягвалі дзейнічаць у гэтым напрамку: «Галоўнае цяпер, як я гэта бачу (не толькі я — вы ведаеце, што нядаўна адбылася нарада ШАС, шмат пра гэта гаварылі, асабліва ў кулуарах), каб Дональд, нягледзячы на яго такі бурны, выбуховы характар, не астыў да гэтай тэмы. Галоўнае, каб вы — амерыканцы — вытрымалі той трэнд, які вы сёння задалі ў частцы мірнага пагаднення. Асабліва тут, у рэгіёне — у канфлікце Расіі і Украіны».

«І галоўнае — жадаю вам пабольш аб’ектыўнасці. Трэба слухаць усіх — гэта Дональд умеў рабіць, але высновы ён павінен рабіць сам,» — дадаў Лукашэнка

***

Як звычайна адбываецца ў такіх сітуацыях, чакаецца, што ў якасці «падарунка» будуць вызваленыя палітвязні.

Мінулы раз пасля сустрэчы з Кітам Келагам 21 чэрвеня былі вызваленыя 14 палітвязняў на чале з Сяргеем Ціханоўскім.

Каментары15

  • ваван
    11.09.2025
    даже и не знаю что поставить в виде эмоций. очень надеюсь что отпустит хоть сколько. Но толку.... На прошлой неделе закрыли знакомого. Лет 6 грозит....
    За комменты 5 летней давности. Телефон был давно уничтожен. Телега ВСЕ помнит. (самый крутой защищенный мессенджер ага)..... И явно он не будет политкзаключенным - его НИКТО не знает из "политических"....
  • пушкіна -путіна плян па ізаляцыі і акупацыі Беларусі праваліўся!
    11.09.2025
    Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай падыхаючэй імперыі, пушкіна -путіна плян па ізаляцыі і акупацыі Беларусі праваліўся!
  • амаль па Шварцу
    11.09.2025
    Мне не свойственно подлизываться. Всем это известно. Я вам прямо скажу, господин президент, по стариковски,... вы гений, господин президент, таких миротворцев свет ещё не видывал!

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць