Грамадства2828

«Дык гэта вызваленне ці новае катаванне? Падман!» Алексіевіч пракаментавала дэпартацыю 51 палітвязня і ўчынак Статкевіча

11 верасня Аляксандр Лукашэнка адпусціў з беларускіх турмаў 52 палітычных зняволеных. Сярод іх быў і Мікалай Статкевіч, які адмовіўся прымусова пакідаць Беларусь. Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі ў Берліне пракаментавала гэта, піша DW.

Алексіевіч сказала, што ў выпадку з Лукашэнкам, які стаў вызваляць палітвязняў, «мы маем справу з палітычным жанглёрам».

«Яму трэба зняць санкцыі, стаць выязным у Еўропу, і таму ён ідзе на такі падман: выпускае 50 чалавек, але саджае яшчэ 100. Ніхто насамрэч не вызваляе гэтых людзей: калі іх адпускаюць, то тут жа дэпартуюць. Дык гэта вызваленне ці новае катаванне? Я лічу, што новае катаванне».

Яна нагадала публіцы, што ў Беларусі палітзняволеных прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі, каб атрымаць шанец на датэрміновае вызваленне. Паводле слоў Алексіевіч, яна прыхільніца таго, каб людзі падпісвалі гэтыя паперы.

«Гэта толькі папера для дыктатара. Найважнейшае — каб яны засталіся жывымі: для сваіх дзяцей, мацярок, жонак і мужоў. Але тут мы зноў сутыкаемся з культурай: з аднаго боку, з культурай гвалту, з другога — культурай гераізму. Я ўсё ж за тое, што жыццё важней за ўсё. Нельга дапусціць, каб правілы для нашага ўнутранага свету і маралі дыктаваў дыктатар».

Алексіевіч сказала, што яе моцна ўражвае бездапаможнасць чалавецтва. 

«Я нядаўна была ў краінах Балтыі. Пра што там кажуць людзі? Пра вайну. І ўсе бездапаможныя. Усе могуць даць Украіне зброю, але потым сказаць, каб ёю не стралялі далёка. Патрэбныя самалёты, але іх не пастаўляюць. Трэба аддаць належнае, што ўкраінцы ваююць не толькі з Пуціным, але і з нашай бездапаможнасцю — у палітыцы, дыпламатыі. Найбольш уражвае — гэта наша бездапаможнасць. Два маленькія дыктатары, а свет перад імі бяссільны».

Паводле слоў Алексіевіч, яна зразумела, што сваім учынкам хацеў сказаць Мікалай Статкевіч: «Нам не трэба зноў саступаць, каб нехта за нас вырашаў, дзе нам жыць: на радзіме ці ў чужой краіне».

Аднак пісьменніца лічыць, што нельга патрабаваць такой жа мужнасці ад іншых.

«Статкевіч вельмі моцны, прыгожы чалавек. Але патрабаваць такой сілы ад усіх людзей, якія ў турмах, можа, і нельга», — разважае Алексіевіч.

Каментары28

  • она права
    14.09.2025
    Трамп, в отличии от Алексеевич, на такие темы не рассуждает, как и лукашенко.
    Если Трамп идёт на эту акцию с параллельной посадкой новых беларусов в тюрьмы лукашенко лукашенком, значит Трамп согласен с таким развитием событии.
    Про животное в виде лукашенко молчу, там нет НИЧЕГО от человека и человеческого.
    И да, как тут писали, когда снимут все санкции с лукашенко, выменяв 1400 беларусов из тюрем лукашенко, что делать с другой тысячей посаженных им параллельно и после ?
    Опять вводить санкции, закрыть на это глаза и оставить как есть ?
    Это Трампа не волнует в отличии от Алексеевич.
  • Клаўс
    14.09.2025
    Лука неперамоваздольны. Дамова была пра вызваленне, а не дэпартацыю без пашпартоў. З другога боку, што чакаць ад чалаека якому даюць танныя запанкі з магазіну суверніраў, а ён з гэтай нагоды робіць прэсс-канференцыю. “Белы чалавек даў мне даесьці са свайго стала”.
  • Клаўс
    14.09.2025
    она права, Еўропа не здымае санкцыі, зачыняе межы і працягвае ціск. Амерыканцы могуць далей сваю гульню гуляць, але відавочна што эканоміцы беларусі настаў канец.

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць