Свет55

Адміністрацыя Трампа ўпершыню зацвердзіла пакеты вайсковай дапамогі для Украіны

Адміністрацыя Дональда Трампа ўпершыню зацвердзіла пастаўкі зброі для Украіны, якія будуць фінансавацца не непасрэдна з бюджэту ЗША, а за кошт сродкаў саюзнікаў па НАТА, паведамляе Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Dominika Zarzycka/NurPhoto via Getty Images

Паводле крыніц Reuters, намеснік міністра абароны ЗША Элбрыдж Колбі даў дазвол на дзве буйныя пастаўкі, кожная прыкладна на сумы па 500 мільёнаў долараў.

Усяго праз гэтую праграму, якая атрымала назву Prioritized Ukraine Requirements List (PURL), плануецца накіраваць Украіне зброі і тэхнікі на суму да 10 мільярдаў даляраў.

Гэта рашэнне сведчыць пра аднаўленне актыўнага супрацоўніцтва паміж ЗША і еўрапейскімі саюзнікамі ў пытанні падтрымкі Кіева. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, хоць і імкнецца дамагчыся завяршэння вайны шляхам перамоў, вымушаны рэагаваць на працяг расійскіх атак.

Да гэтага часу яго адміністрацыя толькі дазваляла камерцыйныя продажы зброі або працягвала пастаўкі, зацверджаныя яшчэ пры ранейшым прэзідэнце Джо Байдэне. Цяпер жа ўпершыню пры Трампе адкрываецца новая схема, у якой важную ролю адыгрывае фінансаванне ад саюзнікаў.

Канкрэтнага спісу зброі пакуль не абнародавалі, але крыніцы паведамляюць, што ў яго ўключаныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, якія з’яўляюцца прыярытэтнымі для Украіны праз масавыя атакі расійскіх дронаў і ракет. Эксперты адзначаюць, што патрэбы Кіева застаюцца нязменнымі ўжо некалькі месяцаў: СПА, перахопнікі, ракетныя сістэмы і артылерыя.

Адзін з суразмоўцаў Reuters адзначыў, што менавіта бесперапынныя пастаўкі зброі дазваляюць Украіне стрымліваць расійскія войскі і ўтрымліваць лінію фронту.

Каментары5

  • Вертолетчица
    16.09.2025
    user, Трамп никакой не адвокат росии, но вам этого не понять. И решение продавать оружие это лично его заслуга.
  • Што за лухта?
    17.09.2025
    Якая "дапамога"? Хто прыдумаў такі загаловак? Калі ў вас нешта купляюць, і гэтае нешта вы аддаеце пакупніку, то гэта ніякая не "дапамога", а просты продаж.
  • user
    17.09.2025
    Вертолетчица , в какой именно части? Он может как-то запретить американским оружейным компаниям зарабатывать деньги?
    И конечно он адвокат Путина. Если кого-то не убедили его попытки принудить Украину к капитуляции в самом начале (но не прокатило), то достаточно обратить внимание, что он делает все, чтобы санкции против России не были приняты. Надо быть слепым, чтобы этого не видеть

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь17

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь17

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць