Свет1212

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?

Euronews прааналізаваў асноўныя гарады Еўропы і вызначыў тыя, дзе найменш гвалту і злачынстваў з ужываннем агнястрэльнай зброі.

Вуліца Мяснікоў у Бруселі. Фота: Wikimedia Commons

Euronews падкрэслівае, што гэта не навуковае даследаванне — у многіх краінах паліцыя не вядзе падрабязную статыстыку, ды і не ўсе сталіцы ЕС публікуюць поўныя даныя. Тэлеканал абапіраўся на нацыянальныя справаздачы і паведамленні прэсы, суадносячы іх з памерам гарадоў.

Большасць гарадоў у аналізе — сталіцы краін ЕС, але таксама ў спіс уключаны французскі горад Марсэль, дзе сітуацыя была настолькі драматычнай, што яе цяжка ігнараваць. З-за засяроджвання на сталіцах таксама пакінутая за межамі аналізу сітуацыя ў некаторых балканскіх краінах, дзе злачыннасць з выкарыстаннем зброі звычайная справа.

Брусель — еўрапейская сталіца злачынстваў з прымяненнем агнястрэльнай зброі

У гэтым годзе Брусель — найбольш небяспечная сталіца Еўропы па гвалце з ужываннем зброі. У раёнах Андэрлехт і Маленбік узмацнілася дзейнасць наркабандаў. Да сярэдзіны жніўня зарэгістравана 57 стралянін, з іх 20 летам. Пракурор Жульен Майніль папярэдзіў, што «ў кожнага жыхара можа трапіць выпадковая куля», і заклікаў да каардынаванай барацьбы з бандамі. Міністр унутраных спраў Бельгіі Бернар Квінцін падтрымлівае ўвядзенне вайсковых патрулёў і пашырэнне сеткі відэаназірання ў ключавых пунктах горада.

Стакгольм — ад спакойнай сталіцы да эпіцэнтру гвалту

Да жніўня 2025 года ў сталіцы Швецыі зарэгістравана 55 стралянін, у якіх загінула дзевяць чалавек. Злачыннасць з выкарыстаннем зброі расце па ўсёй краіне — у гэтым годзе ўжо адбылося 113 стралянін і 33 ахвяры. Наркабанды выкарыстоўваюць забойцаў-падлеткаў, ужываюць зброю і выбуховыя рэчывы. Гэты вобраз кантрастуе са старым уяўленнем Швецыі як бяспечнай краіны.

Марсэль — крэпасць наркамафій

У мінулым годзе ў Марсэлі загінула 24 чалавекі ў стралянінах, звязаных з гандлем наркотыкамі (49 — за год да таго). Эксперты адзначаюць, што спад звязаны не з дзеяннямі паліцыі, а з заканчэннем вайны паміж кланамі. У гэтым годзе мясцовая прэса зарэгістравала два смяротныя інцыдэнты, хоць афіцыйных даных пакуль няма.

Амстэрдам — менш стралянін, але больш выбухаў

Афіцыйнай статыстыкі няма, але СМІ паведамляюць пра рост колькасці выбухаў — у 2023 годзе іх было 197, удвая больш, чым годам раней. Стралянін было менш: ідэнтыфікавана сем сур’ёзных інцыдэнтаў, адзін смяротны.

Гарады з умеранай рызыкай

Парыж, Капенгаген, Афіны, Лісабон, Рым і Мадрыд адзначаюцца стралянінамі, звязанымі з бандамі, але пагроза для выпадковых людзей тут меншая.

  • Парыж — менш небяспечны, чым Марсэль ці Брусель, але ў 2024 годзе павялічылася колькасць забойстваў; зарэгістравана як мінімум чатыры смяротныя атакі з выкарыстаннем зброі.
  • Капенгаген — пасля смяротнай страляніны паліцыя ўвяла «пошукавыя зоны», якія дазваляюць кантраляваць і аглядаць людзей у ключавых раёнах, асабліва ў Нёрэбро.
  • Афіны — афіцыйных даных няма, але мясцовая прэса паведамляе пра некалькі сур’ёзных інцыдэнтаў у гэтым і мінулым годзе.
  • Лісабон — патройнае забойства ў стылі экзекуцыі ў 2024 годзе, у гэтым годзе яшчэ некалькі цяжкіх выпадкаў.
  • Рым — восем стралянін за два гады, пяць смяротных ахвяр; частка — мафійныя экзекуцыі.
  • Мадрыд — у мінулым годзе восем стралянін, дзве смяротныя ахвяры.

Сталіцы з нізкай рызыкай

Бухарэст, Любляна, Нікасія, Прагa, Рыга, Софія, Вена і Заграб маюць толькі паасобныя інцыдэнты з выкарыстаннем зброі.

Бяспечныя гарады

Берлін, Дублін, Хельсінкі, Вільня, Будапешт, Варшава, Браціслава, Люксембург, Валета, Талін — тут амаль няма стралянін, а тыя, што адбываюцца, з’яўляюцца выпадковымі.

Каментары12

  • Жвір
    19.09.2025
    У Менску ўвогуле во цішыня, нават керхаюць шэптам.
  • Ох
    19.09.2025
    В Вильне скоро все будет, дайте время. Европеоидные мигранты активно выпердоливаются и с той же скоростью прибывают азиаты.
  • Ну-ну
    19.09.2025
    Ох, затое не «літвіністы», затое не «крадуць гісторыю»!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць