Грамадства66

Беларуска расказала, як пасля закрыцця мяжы дабіралася ў Польшчу праз Калінінград

Пасля закрыцця польска-беларускага памежнага пераходу «Тэрэспаль» многія беларусы сталі шукаць іншыя маршруты для паездак у Польшчу ці вяртання ў Беларусь. Адзін з такіх маршрутаў — праз расійскі Калінінград. Беларуска Алена скарысталася ім і падзялілася сваім досведам у відэа, расказаўшы, наколькі гэта было зручна і колькі каштавалі квіткі, піша BG.Media.

Аэрапорт у Калінінградзе. Фота ілюстрацыйнае

«Напэўна, гэта самы абсурдны спосаб перасячэння шэнгенскай мяжы для беларусаў у 2025 годзе. Але нешта ў ім усё ж ёсць!» — дзеліцца беларуска.

Навіна пра закрыццё адзінага памежнага пункту з Польшчай здзівіла Алену:

«Як толькі палякі закрылі памежны пераход з Брэстам, я ў той жа дзень набываю квіткі на самалёт да Калінінграда. У першы дзень абвесткі пра закрыццё польска-беларускай мяжы квіткі каштавалі яшчэ вельмі танна. На жаль, я брала іх толькі ў адзін бок. Падчас усяго палёту я думала: «З Беларусі праз Калінінград у Польшчу… Вы сур’ёзна?»».

@elena_misukevich Подробнее - в моем инстаграм. #шенген #границабеларусьпольша #путешествия ♬ оригинальный звук - Elena Misukevich Trip

Пры гэтым жанчына адзначыла і плюсы такога шляху:

«Як мінімум, гэта было прыгожа, бо зверху можна было пабачыць Балтыйскае мора і знакамітую Куршскую касу. Сеўшы ў Калінінградзе, я адразу ж брала таксі і ехала на аўтавакзал. Там купляю квіток на самы бліжэйшы аўтобус да Гданьска. Добра, што ходзяць яны часта. Кошт такога квітка — €40».

«Праз 45 хвілін мы апынуліся на мяжы Мамонава — Гжэходкі. І за паўтары гадзіны самым ветлівым чынам мы прайшлі мяжу. І вось — вуаля! Мы ўжо ў Польшчы. Канешне, на мяжы мне даводзілася тлумачыць, чаму я лячу ў Партугалію са славацкай візай. Але ўсё ж пасля абеда я была ўжо ў Гданьску. Вырашыла нікуды далей не ляцець імем рэвалюцыі і правяла цудоўны вечар і раніцу ў Гданьску», — падкрэсліла Алена.

А што пра гэта думаюць іншыя беларусы?

Меркаванні падзяліліся: калі адных такі маршрут задаволіў праз танныя цэны, для іншых дарога праз Расію даволі нязручная з пункту гледжання лагістыкі.

Адзін карыстальнік спытаў аўтарку відэа, ці не прасцей ехаць праз літоўска-беларускую мяжу. Некаторыя яго падтрымалі, а іншыя не пагадзіліся:

«Нічога падобнага! Цяпер на мяжы за падсадку ў Літву бяруць па €100—150 з РБ да Вільні і назад — і толькі да Вільні! У той час, як квіток з Мінска да Калінінграда на самалёт каштуе 300—500 рублёў, і не трэба стаяць па дзесяць гадзін!»

«Я так ужо лётала два разы. Дарога туды-назад займае тры дні. Жыву ў Гданьску, гэта самы хуткі спосаб. Праз Літву ехаць нашмат даўжэй, а па цэнах выходзіць аднолькава».

Знайшліся і тыя карыстальнікі, якіх здзівіла, што мяжа з Расіяй адкрытая, а з Беларуссю — закрытая:

«То бок з Расіяй у іх мяжа адкрытая…»

«Вучэнні «Захад 2025» якраз актыўна праходзяць у Калінінградскай вобласці. Да польскай мяжы — можна дайсці пешшу. Але палякі закрываюць пераход з Брэстам, ад якога да месца вучэнняў 300—400 км».

Каментары6

  • Ушачанка
    20.09.2025
    Закрываюць ня проста астатні памежны пераход - закрываюць нашу краіну. Здаюць пад рашку. Даўно і планамерна.
  • Еще ходит
    21.09.2025
    А поезд Адлер-Калининград? Идет через Минск. Когда по Литве - двери закрыты, но нужна шенгенская виза. Быстрее , чем самолет Эстонию облетит)))
  • Янка
    21.09.2025
    Что, сынку, помогли тебе твои ляхи?, адказ просты:
    1.У чый турме сядзіць Пачобут? Колькі ўвогуле польскіх закладнікаў у расейскіх турмах?
    2.Праз якую мяжу няспынна йдуць мігранцкія атакі на Польшчу?
    3.На якой мяжы забілі польскага вайскоўца?
    4.У якой краіне знішчылі могілкі паўстанцаў арміі Краёвай, загінулых у баях супраць нацыстаў?
    Але галоўнае тое, што пры ўсёй сваёй мілітарызаванасці Калінінградская вобласць уяўляе з сабе нашмат меншую пагрозу для Еўропы з-за таго, што яна ёсць расейскім эксклавам унутры НАТА, які ўвесь знаходзіцца на мушцы, а ўсе шляхі забеспячэння калінінградскай вайсковай групоўкі перакрыюцца імгненна.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць