Спорт2525

«Усё, чаго я хацела дасягнуць у жыцці, я зрабіла ў Польшчы». Легкаатлетка Жодзік расказала пра Беларусь, перамогу і свой ганарар

Марыя Жодзік з Баранавічаў прынесла Польшчы адзіны медаль лёгкаатлетычнага чэмпіянату свету ў Токіа. Яе перамога стала сенсацыяй. Марыя распавяла Interia Sport, як ёй удалося перамагчы, пра Беларусь і той ганарар, што яна атрымала за перамогу.

Марыя Жодзік. Фота: 24sport.by

«Я не хачу вяртацца ў Беларусь. Я ўжо прывыкла да Польшчы. Яшчэ нейкі час таму была надзея, што нешта зменіцца, але цяпер мне здаецца, што ўжо няма шанцаў на гэта», — кажа спартсменка.

Тры гады таму яна прыняла адно з самых цяжкіх рашэнняў у жыцці і цяпер атрымала за гэта ўзнагароду. Гэта быў неверагодны выступ і адзін з апошніх шанцаў для польскай зборнай на медаль, піша Interia Sport.

28‑гадовая спартсменка з Баранавічаў паказала, якую моцную псіхіку яна мае. Бо спаборніцтвы ў скачках у вышыню, дзе яна стала віцэ-чэмпіёнкай свету, былі перапыненыя на гадзіну. Дождж перашкодзіў спартсменкам, выбіў іх з рытму. Аднак гэта не спыніла Жодзік. Так рэагаваць на складаную сітуацыю могуць толькі найлепшыя.

Беларуска, якая выступала за Польшчу, каб забяспечыць сабе медаль, мусіла скокнуць у трэцяй спробе 2,00 м. Гэта было вышэй за яе асабісты рэкорд, які складаў 1,98 м. Нягледзячы на тое, што дождж усё яшчэ ішоў, а разбег быў мокры, яна зрабіла гэта.

Пасля гутарак з журналістамі і антыдопінгавага кантролю Марыя вярнулася ў гатэль а трэцяй раніцы.

— Атрымалася праспаць чатыры гадзіны, — распавяла яна Interia Sport.

«Я апынулася перад выбарам, якога, уласна, не павінна была рабіць»

Адразу пасля таго, як Расія атакавала Украіну, Жодзік вырашыла з'ехаць з Беларусі.

«Гэта сапраўды была для мяне цяжкая сітуацыя. Я апынулася перад выбарам, якога, уласна, не павінна была рабіць. Цяпер, аднак, я жыву ў Польшчы. Тут я жыву і тут планую сваё жыццё. Таму я ўжо не гляджу на гэта так, што нешта страціла. У мяне ў Польшчы выдатныя сябры. Усё тое, што я хацела дасягнуць у жыцці, я зрабіла сярод палякаў і ў Польшчы», — сказала Жодзік.

У Беларусі яна пакінула сям'ю. Ад нядаўняга часу ў Польшчы знаходзіцца яе сястра.

На пытанне, ці калі-небудзь вернецца ў сваю краіну, яна адказала:

— Я хацела б туды калі-небудзь паехаць да бацькоў. Аднак я не думаю, што я хацела б там жыць.

Яна кажа, што ў Польшчы ўжо адчувае сябе як дома.

«Нешта лопнула ў маёй галаве»

Для Жодзік медаль чэмпіянату свету з'яўляецца найвялікшым поспехам у кар'еры. Яна кажа, што не мае намеру спыняцца.

— Цяпер я хачу заставацца на п’едэстале, — заявіла яна.

Яна сама не можа патлумачыць, як пераадолела пэўныя бар'еры.

Марыя Жодзік робіць пераможную спробу. Фота: Pawel Kopczynski, Pool / Getty Images

— Нешта, напэўна, лопнула ў маёй галаве. Я скокнула першы раз у жыцці два метры і падумала: чаму я раней гэтага не зрабіла?

На трэніроўках Жодзік скача ў межах 1,80 — 1,85 м. Таму яна не ведае, на якія высокія скачкі яе хопіць.

За свой поспех у Токіа яна зарабіла 35 тысяч долараў.

— Гэта мой найвялікшы ганарар у кар'еры, — кажа яна і дзякуе ўсім за віншаванні.

Жодзік родам з Баранавічаў. У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст спартоўцаў, у якім асуджалася фальсіфікацыя выбараў у Беларусі, а таксама гвалт з боку сілавікоў. Таксама спартоўка асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.

Каментары25

  • Змагар
    22.09.2025
    Всего достигла в Польше, но забыла упомянуть что тренировалась она в Беларуси ))
  • Дзе спасылка? Дзе крыніца?
    22.09.2025
    "распавяла Interia Sport"

    Чаму на расейскі і агульгна расейскамоўныя крыніцы даяце спасылкі, а на польскі і іншыя "нярускія" нярэдка спасылкі адсутнічаюць?
  • Filipp
    22.09.2025
    Рады за суайчынніцу!

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць