Свет66

Дроны над пляжам, груз 200 і не працуе GPS. Як беларусы сёлета адпачывалі ў Крыме

Крым у 2025 годзе прыцягвае турыстаў, нягледзячы на вайну і той адбітак, што яна накладае, даводзіць прапагандыст з «Мінскай праўды», які з'ездзіў у верасні на адпачынак на акупаваны паўвостраў.

Усе фота: «Мінская праўда»

На Крымскім мосце хадзіць па вагоне забаронена

Аэрапорт Сімферопаля застаецца зачыненым, таму карэспандэнт «МП» ехаў на цягніку. Падчас праезду па мосце пасажырам забаронена фатаграфаваць, здымаць відэа і нават перамяшчацца па цягніку — на гэты час зачыняюцца нават туалеты. Прычына — «стратэгічная значнасць» аб'екта. Парушальнікаў папярэджваюць пра магчымыя «сур’ёзныя наступствы».

Закрытыя зоны адпачынку

Сімферопаль і іншыя гарады паўвострава выглядаюць ажыўлена: турысты, таксоўшчыкі, вулічны гандаль, распавядае выданне. 

«Але калі прыгледзецца, на ўсёй гэтай бясхмарнай турыстычнай карціне ўсё роўна быў бачны пэўны цень таго, што час неспакойны. То тут, то там сустракаюцца вайскоўцы, вось у транспартным струмені мільгануў аўтобус з таблічкай «Груз 200» на лабавым, вось на стэндзе гандлёвага цэнтра ўлёткі, якія заклікаюць на вайсковую службу па кантракце. У чарзе да кас турыстычных славутасцяў можна ўбачыць мужчын, якія дастаюць пасведчанні ўдзельніка СВА для пакупкі льготнага білета», — заўважае аўтар «МП».

Асабліва прыкметны ўплыў баявых дзеянняў на захадзе Крыма — каля Тарханкуту, у пасёлку Мірны, на касе Бяляус. Гэтыя зоны цяпер зачынены. У Севастопалі можна ўбачыць бамбасховішчы, а ў публічных месцах развешаны ўлёткі з правіламі паводзін пры паветранай трывозе.

Але, піша выданне, гэта не значыць, што «ўзбярэжжа стала пустыняй з вайсковымі дэкарацыямі». Там, дзе палічылі бяспечным для турыстаў, «каляндар фестываляў, канцэртаў, арт-праектаў нават у верасні ўражвае сваёй насычанасцю».

Лётаюць дроны і кулі

Аўтар апісвае, як падчас адпачынку над пляжам праляцеў дрон, які неўзабаве быў збіты. Праз некалькі хвілін прагрымеў выбух. Аўтар называе гэты момант «без перабольшання эпізодам баявых дзеянняў СВА». 

«Дарэчы, калі вы раптам падумаеце, што пасля гэтага ўсе ў паніцы сталі збіраць намёты і з'язджаць далей ад гэтага месца, то нічога падобнага. Некаторыя тут жа пабеглі ўверх па ўзгорку, жадаючы разгледзець лепш месца здарэння. Эпізод цалкам звыклы, ніякай панікі, пляжны рэлакс працягнуўся», — піша аўтар.

Уначы таксама стралялі, дадае ён, «але недзе далёка».

«Я выглянуў з палаткі і ўбачыў у цёмна-сінім небе ярка-ружовыя дарожкі трасіруючых куль. Як гаворыцца, відовішча прыгожае, а сітуацыя — не», — дадае рамантыкі аўтар. 

Што мясцовыя?

— А ці не страшна вам у сувязі з усімі гэтымі падзеямі? — задаў пытанне дзяўчыне-барберу беларускі турыст.

— А чаго раптам страшна? — аўтар даводзіць, што суразмоўца нібыта і «пытанне не зусім зразумела».

— Як жылі, так і жывём. Ну ёсць нейкія абмежаванні ў інтэрнэце, у навігацыі, бамбасховішчы недзе паставілі. Але пра збітыя дроны, у асноўным, самі ў навінах чытаем, а на свае вочы не кожны крымчанін нават нешта падобнае бачыў. Працягваем жыць: водзім дзяцей у школы, ходзім на працу, ездзім на любімыя пляжы ў вольны час, — прыводзіць словы мясцовай выданне.

Навігатар увесь час накіроўвае ў мора

Побытавай праблемай, з якой сутыкнуўся аўтар, стала тое, што навігатар не працуе.

«Калі вы будзеце ў Сімферопалі ці іншым вялікім горадзе паўвострава, то не дзівіцеся, што ваш дакладны сябар навігатар у тэлефоне паказвае ваша месцазнаходжанне… дзесьці ў моры. Ваш тэлефон не зламаўся і не перагрэўся. Проста ў некаторых раёнах Крыма GPS-каардынаты адлюстроўваюцца не зусім карэктна ці зусім не адлюстроўваюцца. Не выключана, што гэта адна актуальная з мер бяспекі», — піша ён. 

Па Крыме ён перамяшчаўся на арандаваным аўтамабілі, таму адсутнасць навігатара яго спачатку засмуціла, «асабліва ўлічваючы архітэктурную какафонію вуліц і завулкаў крымскай сталіцы».

«Прыйшлося ўспамінаць, як арыентавацца па паказальніках вуліц і дарожным знакам — добрая разміначка для мозгу і нагода задумацца аб тым, як тэхнічны прагрэс робіць нас крыху бездапаможнымі, прымушае забыцца на даступныя рэсурсы свядомасці. Бо ездзілі ж да навігатараў людзі па паказальніках і паспяхова спраўляліся», — знайшоў пазітыў аўтар. 

Турысты едуць

Аўтар піша, што турыстаў на паўвостраве хапае.

«На набярэжных Ялты, Судака, Феадосіі кіпіць шумнае і вясёлае жыццё. Праводзяцца фестывалі, канцэрты, балі, працуюць аквапаркі і дэльфінарыі. Экскурсіі ў горы, конныя прагулкі, джып-туры збіраюць аншлагі, а ў касы цудоўных палацаў крымскага паўднёвабярэжжа выстройваюцца чэргі. Рэстараны, кавярні, пякарні вабяць духмянымі пахамі. Курсіруе грамадскі транспарт. <> Кіраўніцтва рэгіёну трымае сітуацыю пад кантролем, наладжана аператыўнае інфармаванне насельніцтва першымі асобамі рэгіёна аб надзвычайных сітуацыях і неабходных мерах бяспекі» — піша аўтар. 

Паводле звестак акупацыйных уладаў, з пачатку года Крым наведалі 5,3 млн турыстаў, што на 15% больш, чым летась, прыводзіць лічбы выданне.

Каментары6

  • Аператар клятых ўламкаў
    23.09.2025
    Бавоўны ў тымчасова акупаваным Крыму будзе ставаць ўсё больш.
  • Бяляўка
    23.09.2025
    Навошта вы перастаўляеце прапагандысцкія матэрыялы ворага?
  • Маразм крепчал,
    23.09.2025
    и танки наши быстры...

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ16

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць