Ціханоўская перахапіла Трампа ў кулуарах ААН і падзякавала за вызваленне палітвязняў
Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні ўдзельнічала ў сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. У будынку ААН яна выпадкова перасеклася з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

«Трамп ішоў з сустрэчы, а Ціханоўская на сустрэчу. Яна коратка падзякавала яму за вызваленне беларускіх палітвязняў. Ён адрэагаваў пазітыўна», — расказаў дыпламатычны дарадцы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Гэта адбылося 23 верасня.
Нагадаем, 21 чэрвеня, пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага, былі вызвалены і дэпартаваны 14 палітвязняў, сярод якіх блогер Сяргей Ціханоўскі, выкладчыца Наталля Дуліна, журналіст Ігар Карней. Потым 11 верасня гэтак жа былі вывезены ў Літву 52 палітвязні, але Мікалай Статкевіч, які быў у іх ліку, адмовіўся пакідаць Беларусь і вярнуўся.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Мець у атачэнні Трампа свайго ..добрага знаёмага..
Менавіта так робіцца палітыка