Грамадства2525

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў

Гэта стала магчымым у выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага.

Вызваленыя палітвязні і Франак Вячорка. Фота тут і далей: Офіс Ціханоўскай

«Цвёрдае кіраўніцтва прэзідэнта Трампа прывяло сёння да вызвалення 14 зняволеных з Беларусі. Дзякуй ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — ён застаецца сапраўдным сябрам і хаўруснікам», — пракаментаваў у твітары намеснік Келага Джон Коул.

«Момант, які я асабліва запомніў: гэта калі пад'ехаў фургон з гэтымі 14 людзьмі па адной з прасёлкавых дарог, па якой мы іх вялі. Я адчыніў дзверы, і ўсе яны сядзелі з апушчанымі галовамі. Яны не разумелі, што адбываецца. І я сказаў: «Вы вольныя». Некаторыя з іх размаўлялі па-ангельску, зразумелі мяне і перадалі астатнім. Усё змянілася. Яны не ведалі, куды іх вязуць — магчыма, думалі, што ў нейкае жудаснае месца. Іх прывезлі да мяне як сапраўдных зняволеных — з рукамі за спінай, усё па-сапраўднаму. Але калі яны пачулі, што вольныя, яны былі ў захапленні», — расказаў Коўл.

Журналіст Ігар Карней

Адным з вызваленых стаў Сяргей Ціханоўскі. На свабодзе таксама экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна, анархіст Акіхіра Гаеўскі-Ханада, журналіст Ігар Карней, беларуска Швецыі Галіна Краснянская, Кірыл Балахонаў, асуджаны па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта», грамадзяне Латвіі Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс, грамадзянін Эстоніі Алан Роя. Вядома таксама пра трох вызваленых палякаў.

Каментары25

  • Зараз беларусаў будуць адусюль спердаляць
    21.06.2025
    У дэмакратычную краіну для жыцця.
  • Неверагодная Чарка і Шкварка
    21.06.2025
    Ціпер зажывем, ціпер старадаўняй Чаркі і Шкваркі не спыніць, ня стрымаць... І прыбудзіт разам з партрэцікам Хітразачосанага і іво Колінькі да самых акраінаў Вялікабрагінскай Імпэрыі. Кожнаму хатаскрайніку прыедзіць спецпасланьнік Сірожа каторы ад Сашы і прывязаць скамунізжаны бюляцень...
  • Улад
    21.06.2025
    Я рады за кожнага з гэтых 14-ці. Але мала надзей, што у спісе Статкевіч, Севярынец ...

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць