Грамадства3838

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім

Дарадца Святланы Ціханоўскай пасля выпадку са скасаваннем яе інтэрв’ю тэлеканалу CNN пад ціскам Сяргея Ціханоўскага заявіў, што ў яго няма разыходжанняў з Сяргеем.

Сяргей Ціханоўскі і Франак Вячорка падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» 9 жніўня 2025 года. Фота: ОСЦ

Францішак Вячорка выказаў «Радыё Свабода» свой погляд на тое, што адбылося падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку і ці ёсць у яго канфлікт з Ціханоўскім.

«Давайце з разуменнем ставіцца да ягоных дзеянняў, ён пяць гадоў прабыў у адзіночцы. Цяпер ён вывучае палітычнае поле, шукае сваё амплуа, месца і ролю. Мы з ім нармальна камунікуем, просім ставіцца з разуменнем да ягонай эмацыйнасці. Тут праблема хутчэй не ў палітычных разыходжаннях, а менавіта ў эмацыйнасці — ён, магчыма, не адчувае нейкіх пратакольных, дыпламатычных момантаў, з чым мы сутыкнуліся ў Нью-Ёрку. У нас адна мэта, адна стратэгія, у меседжах мы не разыходзімся і абавязкова дамовімся», — заявіў Вячорка.

Інтэрв’ю CNN, з-за якога ўзнікла непаразуменне, у выніку было адмененае, прызнаў Вячорка:

«Мы адмянілі ў выніку інтэрв’ю з CNN. Гэта быў важны дзень, таму што на Генасамблеі ААН былі ўсе сусветныя лідары, і гэта дзень, калі ў Генасамблеі самая вялікая сусветная аўдыторыя. І тое, што ў гэтай гадзіне эфіру далі сем хвілін Беларусі падвесці вынікі Генасамблеі — гэта была выдатная магчымасць, якую мы ўпусцілі», — сказаў Вячорка, дадаўшы, што будуць і іншыя магчымасці.

Каментары38

  • Гульня тронаў
    26.09.2025
    Тэарытычна Сяргей мог бы аб’яднацца з Латушкай і ваяваць супраць Светы з Франакам больш эфектыўна.
  • Sihaumrik
    26.09.2025
    Тут праблема у тым, што МАГА быдла, нават пасля 5 год ізаляцыі, інтуітыўна knows the drill і разумее як трэба паводзіць сабе МАГА быдлу. Дзякуй Сяргею за чысціню эксперымента. Добра паказаў, што праблема не ў Трампе і не ў асаблівасцях амераканскай палітыкі. МАГА - гэта гістарычны сусветны феномен.
  • политзек
    26.09.2025
    он не был 5 лет в одиночке а меньше

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць