Свет22

Фільм пра традыцыйныя каштоўнасці з Прылепіным у галоўнай ролі феерычна праваліўся ў расійскім пракаце

Фільм Андрэя Грачова «Талерантнасць» з вядомым Z-пісьменнікам Захарам Прылепіным у галоўнай ролі выйшаў у пракат 11 верасня, але ўжо да канца месяца быў зняты з кіназалаў праз поўную адсутнасць гледачоў, паведамляе pointmedia.io.

Захар Прылепін у фільме

За першыя чатыры дні карціна сабрала ўсяго каля 76 тысяч рублёў (каля 950 даляраў), яе паглядзелі 192 чалавекі пры сярэдняй запаўняльнасці паказу ўсяго толькі тры гледачы. У наступныя два тыдні сітуацыя яшчэ больш пагоршылася: усяго 118 наведвальнікаў і каля 400 даляраў у касе.

Бюджэт стужкі афіцыйна не агучваўся, але эксперты ацэньваюць яго як мінімум у 200 мільёнаў рублёў (каля 2,38 мільёна даляраў). Спачатку Мінкульт называў фільм «сацыяльна значным праектам» і пасля замаху на Прылепіна істотна павялічыў фінансаванне. Да спонсараў далучыўся і банк «Новы век», звязаны з прадзюсарам і кампазітарам Віктарам Дробышам.

Асноўныя здымкі прайшлі ў Выбаргу летам і восенню 2023 года. Стужка падаецца як трылер пра «пагрозы заходняга лібералізму і талерантнасці», утрымлівае радыкальныя выказванні пра заходняе грамадства. Хранаметраж — амаль тры гадзіны.

Мясцовы тэлеканал выпусціў падчас здымак пра гэты фільм спецыяльны рэпартаж, у якім яго выканаўчая прадзюсарка Вера Бажэнава прамаўляе словы: «Гэты фільм — падтрымка традыцыйным сем'ям, якія пакутуюць ад талерантнасці».

У фільме, акрамя Прылепіна, зняліся такія расійскія акцёры, як Міхаіл Паліцэймака, Сяргей Чанішвілі і Міхаіл Гаравы. Але ўсе зборы за пракат аказаліся настолькі мізэрнымі, што не пакрылі нават аплаты аднаго здымачнага дня аднаго акцёра.

Каментары2

  • гойдамэн
    30.09.2025
    Танней было б скласьціся грашыма на другую ТМ-ку гэтаму какаінаваму хлопчыку.
  • Ёсік
    01.10.2025
    Хлусьня вакол нас за дарма, дык навошта шчэ грошы за яе плаціць. Калі на чыноўніках усё замежнае, машыны, тэхніка, дзеткі за межамі, якой халеры вы на той захад бруд льяцё?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць