Свет1212

«Рускія — белыя па непаразуменні. Насамрэч мы чырванаскурыя, жаўтаскурыя, чарнаскурыя». Прылепін даў першае вялікае інтэрв'ю пасля замаху

Захар Прылепін выказаўся пра вайну і мабілізацыю, найлепшы для Расіі сцэнар завяршэння вайны і распавёў, якой бачыць будучыню Расіі і расійскай культуры. Трэба сказаць, што перажытае не асабліва яго памяняла. 

Захар Прылепін Захар Прилепин Zakhar Prilepin
Захар Прылепін падчас інтэрв'ю. Скрын з відэа

Захар Прылепін — пісьменнік-шавініст, які пайшоў у палітыку. Ëн з 2014 года агітаваў за захоп Украіны і ліквідацыю ўкраінскай і беларускай дзяржаўнасці. Яго машыну падарвалі 6 мая 2023 года ў Ніжагародскай вобласці. Следчыя назвалі падрыў тэрарыстычным актам. Ксенія Сабчак размаўляла з Прылепіным у адным з рэабілітацыйных цэнтраў Масквы. Прыводзім некаторыя выказванні.

Пра шок ад пачатку вайны

Прылепін не адмаўляе таго, што з 2015 года адкрыта гаварыў пра «танкі на Кіеў». Але, калі пачалася вайна, па яго словах, ён быў у шоку. У чым прычына?

Пісьменнік адзначае, што яму шкада людзей. «І гэтых няшчасных украінскіх людзей, якіх уцягнулі ва ўсю гэтую гісторыю, і тых людзей, якія нас там чакалі. А цяпер яны таксама могуць стаць ахвярамі. Я разумеў, што гэта велічэзная крывавая гісторыя. Што яна будзе адбывацца на тэрыторыі, дзе тады жыло 35 мільёнаў чалавек.

Я пасля сваіх чачэнскіх камандзіровак (а колькі ў Чачні жыве — два, паўтара мільёна, і зусім невялікая тэрыторыя). А гэта велічэзная прастора. Самая вялікая краіна ў Еўропе. Вялікія гарады з вялікай культурнай спадчынай. Мільёны людзей».

Прылепін распавядае, што, калі ў першы дзень вайны яму сталі званіць яго знаёмыя і віншаваць, ён адказваў:

«З чым вы віншуеце? Па-першае, мы не ўзялі ніводнага горада. Вы ведаеце, як бяруць гарады? Там часта зусім нічога не застаецца. Уявіце сабе на хвіліну, што будзе адбывацца». Я першыя суткі ўсім адказваў: «Ідзіце к чорту. Перастаньце трыумфаваць». Каб мы зайшлі адразу ў Кіеў, тады б можна было нешта абмяркоўваць. І на гэта быў разлік. <…>

Зразумела, што на другі, трэці дзень стала зразумела (можа для мяне адным з першых), што радавацца зусім няма чаму. Што нічога гэтага не адбылося і зараз нас чакае небывалае проста крывавае жніво».

Чаму армія Расіі за паўтара года не змагла ўзяць Аўдзееўку?

Прылепін адзначае, што ўкраінскі бок пад кіраўніцтвам вельмі добрых спецыялістаў будаваў сваю лінію абароны:

«У гэта ўкладзены найлепшыя інжынерныя і іншыя магчымасці. Гэта выдатны фарпост. Калі мы яго возьмем, то зразумеем, як там усё выбудавана, бо да канца пакуль не разумеем. І тут нічога дзіўнага няма.

Рэч у тым, што, нягледзячы на ўсю сістэму абароны Аўдзееўкі і некалькіх іншых месцаў, калі б заходні свет, у першую чаргу ЗША, не ўключыўся ўзбраеннем, грашыма, пастаўкамі, спецыялістамі і наёмнікамі ў тым ліку ва ўкраінскую вайну, зразумела, мы б яе скончылі ну не праз тры дні, тры месяцы, ну там паўгода, і ўсё мы гэта разрулілі».

«Мы проста здольны жыць у стане вайны»

Прылепін дадаў, што расіяне пра сябе высветлілі, што «ў нас не тое, што ёсць падушка бяспекі, у нас (гэта радаснае для нас адкрыццё) эканоміка сама па сабе здольная і далей узнаўляць усю гэтую гісторыю без катастрафічных страт у сацыяльным блоку і дзе хочаце. Мы проста здольныя жыць у стане вайны, і нічога нам не будзе. Мы ўсё роўна вас дадушым.

Аднойчы гэта адбудзецца. І калі гэта ўбачыць увесь пісьменны і непісьменны (асабліва) свет, Трэці свет, яны скажуць: «Вось гэта рускія могуць». Вось рускія, якія першыя атрымалі пальчатку ад ЗША і кінулі яе назад, сказалі: «Нам пофігу. Мы ўсё роўна вас паломім там, дзе мы лічым неабходным вас паламаць».

Аб найлепшым сцэнары заканчэння вайны

Сабчак спытала, што трэба зрабіць, каб Захар Прылепін сказаў, што гэта найлепшы сцэнар заканчэння вайны.

«Захар Прылепін павінен сказаць гэта, непасрэдна ў Кіеве знаходзячыся»,— адказаў пісьменнік і дадаў: «Гэта не найлепшае — гэта адзіна магчымае, што павінна быць. Любы іншы варыянт, да якога нас схіляюць, і да якога схіляецца сурʼёзная частка расійскіх эліт, — перамоўны працэс і ўстанаўленне на Украіне нейкага новага ўрада, які быццам бы ўсіх задавальняе і з якім будуць падпісаныя нейкія дамоўленасці. ЗША і іншыя ўдзельнікі. Так званы Мінск-3. Гэта ўсё роўна будзе напампоўванне новага ўрада, перавярбоўванне новага палітычнага істэблішменту Украіны, і ўзнаўленне гэтай гісторыі праз 3-5-10 гадоў. <…>

Ніякіх катастроф не здарыцца, проста трэба ўзяць Кіеў і туды зайсці, і ўсё, а далей мы ўжо там разрулім. Пажадана падпісаць капітуляцыю, а вось з гэтага месца зноў пачаць размову пра іншыя формы існавання, магчыма, нейкай часткі ўкраінскай незалежнасці. Украіна ляснецца ўся. З мінімізаванай падтрымкай, калі ўдвая нават яна паменшае, яна ўсё роўна ляснецца».

Мабілізацыя як сацыяльны ліфт

Захар Прылепін лічыць, што ў Расіі няма мабілізацыі. «У нас другі год, заўтра трэці пойдзе, калі ў нас толькі добраахвотнікі ваююць. Навошта мы абмяркоўваем тэму, якая, па вялікім рахунку, не такая важная».

Ксенія Сабчак заўважыла, што ўсе гавораць пра тое, што ідзе схаваная мабілізацыя. На гэта Прылепін заявіў, што ідзе набор добраахвотнікаў. «Іх завабліваюць грашыма, кантрактамі. Яшчэ нейкім чынам. Гэта вось і называецца схаванай мабілізацыяй.

Мы сапраўды збіраем вельмі шмат добраахвотнікаў. Дзяржава ў нас вельмі багатая. Яна прапаноўвае вельмі вялікія грошы. І ў мяне ў акрузе ніжагародскай людзі, якія працавалі за 40, 50, 60 тысяч рублёў, раптам маюць магчымасць атрымліваць 200—250—300 тысяч. І гэта дзейнічае на людзей мабілізоўна. Нармальна. «Я за Радзіму, і ў мяне зараз жонка купіць усё, што марыць сабе купіць, за гэтыя паўгода». Вось так у нас адбываецца. У нас не гоняць вось гэтым шуфлікам і мяцёлкаю «ідзі ў агонь вайны».

Як жывуць за мяжою

Прылепін адзначыў, што «Расіі патрэбна выхаванне дарослага адказнага пачуцця да той тэрыторыі, той зямлі, на якой ты знаходзішся. Таму што, як высветлілася (у тым ліку і для айцішнікаў, якія зʼехалі), з тых двух мільёнаў, мільён семсот [тысяч] вярнуліся назад. Гэта добрая, шчодрая зямля. Ты можаш зарабляць нармальна. Ты можаш не здымаць, а нават набыць сабе кватэру. У цябе можа быць нават крутая машына. Ты можаш быць «упакаваны». І гэта ўсё невыпадкова. Гэта таму, што ў гэтай краіны нешта такое ёсць — нафта, газ, сельская гаспадарка».

«Магчыма, такія адносіны ад недаверу да дзяржавы», — заўважыла Сабчак.

«Гэта пра інфантылізм, а не пра недавер. Яны проста думаюць, што яны патрэбны некаму ў Парыжы, Баку ці дзе ў іншым месцы. Яны там нікому не патрэбныя. Я за мяжою быў дзясяткі разоў. Там людзі жывуць горш, чым я і кола маіх таварышаў, пісьменнікаў, музыкаў.

Усе мае знаёмыя парыжане жывуць горш за сярэднестатыстычнага маскоўца. Яны хранова жывуць. Чаму ў нас людзі, якія катаюцца па замежжах, не расказалі, як жывуць насамрэч звычайныя рымляне, парыжане? Жывуць у здымных кватэрах, плацяць вельмі вялікія падаткі і сапраўды не купаюцца ў шакаладзе, не ездзяць на такіх дарагіх тачках, як у Расіі. Гэта там не прынята. І бабак у іх такіх таксама няма».

Рускія — белыя па непаразуменні

Падчас размовы Прылепін заявіў, што не лічыць магчымым уключэнне Расіі ў шэраг еўрапейскіх краін, якія прымуць яе на роўных падставах. Па яго меркаванні, у еўрапейскі свет расійская культура была ўключана «на зневажальных падставах».

У той час, як Расія закінула каласальныя сувязі, выбудаваныя Савецкім Саюзам з Лацінскай Амерыкай, Афрыкай, Кітаем, «з цэлым сацыялістычным блокам, які не перайшоў пад пратэктарат ЗША». Таму цяпер Расіі трэба пераарыентавацца на гэтыя краіны.

На думку пісьменніка, Расія павінна стаць цэнтрам новага глабальнага пераўладкавання. Дараваць сабе і іншым кантынентам правы роўнага суіснавання ў культуры, палітыцы, выйсці ў шырокім сэнсе слова з-пад каланіяльнага ўплыву заходняй цывілізацыі.

«Калі казаць пра стварэнне новага «Оскара», новых Кан, новай Нобелеўскай прэміі, новага цэнтра культуры — вядома, усе будуць арыентавацца на Расію, а не на Кітай. Лацінская Амерыка, і Афрыка, і ўсе астатнія разумеюць, што рускія — глыбока ідэалістычны народ. У адрозненне ад кітайцаў, яны гатовы працаваць вонкі.

Яны гатовыя ўсё гэта перасабраць і сказаць: «Хлопцы, мы цяпер зробім так, як у гэтых вось белых, толькі гэта будзе наша ўласная гісторыя».

Кітай не будзе гэтага рабіць. І больш за тое, на Кітай не адгукнуцца ні Афрыка, ні Лацінская Амерыка, ні Азія. Расія мае ўсе шанцы стаць культурным цэнтрам.

Але пакуль яна не хоча гэтага рабіць, яна ўпіраецца, яна думае, як бы зноў вярнуцца ў Еўропу і залезці на пляж у Ніцы і там ізноў ляжаць. Але логіка падзей уцягвае яе туды, таму што рускія — белыя па непаразуменні. Насамрэч мы чырванаскурыя, жаўтаскурыя, чарнаскурыя.

Рускія каляровыя — і ўвесь свет каляровы глядзіць на нас і кажа: «Якое шчасце, што ёсць вось белыя такія, як мы. Яны не каланізатары, яны не западлянцы, яны не будуць нас прыніжаць, яны будуць нас перакладаць, вазіць, уручаць нам «Оскар» і радавацца разам з намі».

Чытайце яшчэ:

Захару Прылепіну прысвоілі званне падпалкоўніка Расгвардыі

«Я быў за стырном. Зламаныя абедзве нагі». Прылепін напісаў пра свой стан пасля падрыву аўто

Каментары12

  • клиника
    21.11.2023
    конченый псих, ноль.
  • Железный Дровосек
    21.11.2023
    Горбатого фашиста ,как известно,только могила исправит —каким был дебилом,таким и остался. И все еще пердит в лужу розовыми пузырями  про «взятие Киева», росиякультурныйцентр и прочую ахинею. Все это широкоскулое  отребье мечтает же опять вернуться на Комо и в Милан на распродаж! Они всегда буду завидовать Европе и ненавидеть ее. Ну а про то,ка4 они возьмут Киев и «поломают» Запад—инфантильных дебилов с фашистскими взглядами жизнь,очевидно,не учит.
    Гладко было на бумаге
    Да забыли про овраги.
    В добрый путь. По добрым старым граблям. Необучаемые. Наглухо.

  • Paliašuk
    21.11.2023
    Мабілізацыя - сацыяльны ліфт на падземны паверх. Сярэднестатыстычны бурат ці якут згіне дзеля светлай мэты - каб сярэднестатыстычны масквіч выхваляўся, што жыве лепей за сярэднестатыстычных парыжанаў ці рымлянаў. А ўпакаваны Захар раскажа пра гэта ўпакаванай хрэсніцы путлера. Бінга.
    Шкада, што выбухоўкі было мала пад джыпам.

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

Белы дом афіцыйна прызнаў, што дазволіў Украіне наносіць удары ў глыбіню Расіі

Расійскі тыктокер, які раздражняў беларусаў, паляцеў з Мінска. Шчаслівы, бо змог паскандаліць у аэрапорце з «Белавія»37

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

У 1942 годзе ў Магілёве здарылася буйная тэхнагенная аварыя. Гісторык падрыхтаваў пра яе кнігу1

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →