Грамадства1818

Што чуваць у Соф'і Сапегі? Вось што мы даведаліся ў яе сяброў

У 2021 годзе самалёт Ryanair, у якім ляцелі Соф'я Сапега разам з Раманам Пратасевічам з Афін у Вільню, быў прымусова пасаджаны ў Мінску. Маладых людзей знялі з рэйса і арыштавалі. Пратасевіча ў выніку асудзілі на 8 год па справе Nexta, але дзякуючы памілаванню нават не даехаў да калоніі. Соф'і дасталася 6 год за датычнасць да тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», з якіх у калоніі яна правяла год, пасля чаго была вызваленая па памілаванні.

Соф'я нарадзілася ў Уладзівастоку, таму мае расійскае грамадзянства. Пасля вызвалення яе адвезлі ў Расію.

Адразу пасля гэтага дзяўчына паляцела ў Дубай, а потым у Тайланд на адпачынак. Соф'я вядзе ціхі, немедыйны лад жыцця. Але праз яе знаёмых «Наша Ніва» змагла даведацца, як у яе справы.

Соф'я Сапега. Фота: асабістая старонка ў фэйсбуку

Хадзілі чуткі, што Соф'я сустракаецца з маладым чалавекам. Новыя адносіны сапраўды былі, але не так даўно пара разышлася.

Што тычыцца Пратасевіча, то Сапега даўно казала, што «Ромы для яе больш не існуе». Пасля памілавання хлопец застаўся ў Беларусі і зноў сышоўся са сваёй былой жонкай — фармацэўткай і экстрасэнсам Маргарытай Грыцкевіч, але і другі іх шлюб доўга не пратрымаўся. Неўзабаве анкета экс-рэдактара Nexta з’явілася на сайце знаёмстваў.

Чытайце таксама: Соф'я Сапега: Пратасевіча для мяне больш не існуе

«Сафія казала, што даўно адпусціла падзеі тых год. Рому ёй выключна шкада. Яна вучыцца жыць у новых рэаліях і імкнецца менш чытаць навіны», — падзяліўся знаёмы дзяўчыны.

Сапега знаходзіцца за мяжой, «у бяспецы», і цяпер актыўна шукае сабе працу.

«А яшчэ яна завяла шчанюка і з задавальненнем займаецца яго гадаваннем», — распавёў суразмоўца.

Каментары18

  • Кронан
    04.10.2025
    Рубрыка: “З жыцця гультаёў і абібокаў”
  • Сярожа
    04.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Адкуль і навошта яны у́се?
    04.10.2025
    Кронан, цябе замінусавалі, а пытанне адкрытае - адкуль грошы на дубаі пасля турмы?) яна д не працавала нідзе. Рукамі.
    Пакаленне - дайця грошай!....

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць