Усяго патроху1818

На новым этапе жыцця Пратасевіч захапіўся эзатэрыкай. А яго жонка называе сябе экстрасэнсам і вядзьмаркай

У адным са сваіх стрымаў на ютубе Раман Пратасевіч прызнаўся, што захапіўся астралогіяй і робіць расклады на картах таро. Як высветліла «Наша Ніва», любоў да карт — гэта сямейная справа. Жонка Рамана Маргарыта ўвогуле праводзіць рытуалы і замовы — напрыклад, на ачыстку фінансавых каналаў і вызвалення энергіі, каб рухацца наперад, ці на расстанне сям’і.

Раней мы расказвалі, з кім ажаніўся Раман Пратасевіч пасля свайго гвалтоўнага вяртання ў Беларусь: яго абранніцай другі раз запар стала Маргарыта Грыцкевіч.

Рыта і Рома.

Дзяўчына мае медыцынскую адукацыю па спецыяльнасці фармацэўт, але апошнім часам сур'ёзна захапілася эзатэрыкай і пазіцыянуе сябе як «вядзьмарку са стажам, таролага і экстрасэнса». Са сваёй сяброўкай яна вядзе інстаграм «Па картах», у якім выкладвае жартаўлівыя відэа на тэму варажбы.

А вось у асабістым тэлеграм-канале Маргарыты «Тут пра цёмнае» ўжо не да жартаў: там яна дзеліцца, як закладвае людзям нячысцікаў і разбіраецца ў механізмах сурокаў і чараўніцтва — у прыватнасці, каб праз магію звесці каханых ці, наадварот, разлучыць.

Маргарыта сцвярджае, што здольная адказаць і дапамагчы людзям з пытаннямі кшталту «Калі я выйду замуж?» ці «Як зняць псуту?».

Рыта дзеліцца вынікамі «рэтрыту» ў сваім тэлеграм-канале.
Пра практыкі, звязаныя з чорнай магіяй.

Там жа яна распавяла, што два з паловай гады вучылася ў шамана і нібыта мае дар яснабачання.

У працэсе варажбы.

У адным з жывых эфіраў на сваім ютуб-канале Пратасевіч абяцаў гледачам, што аднойчы запросіць да сябе ў кадр жонку і, магчыма, яны разам зробяць расклады на картах.

«Такая цудоўная калода, чорныя карты, з якімі я перыядычна працую, дапамагаю жонцы ў тым ліку… Увогуле, гэта цікавыя пачуцці, калі ты ўжо доўгі час захапляешся эзатэрыкай, вывучаеш розныя накірункі — некаторыя шукаюць там адказы на пытанні, а трэба шукаць веды і спазнанне самога сябе», — разважаў Раман у стрыме.

Пратасевіч з калодай карт.

Цікава, што Маргарыта расказвае знаёмым, што «Рома — ужо былы муж» і што яны «чатыры гады як не камунікуюць», хоць насамрэч іх неаднаразова бачылі разам у Мінску.

Так ці іначай, эфіру ў дуэце з жонкай так пакуль і не здарылася. Хутчэй за ўсё, пакуль што Раману не да актыўнага блогерства: днямі стала вядома, што суд наклаў на яго салідарны штраф на суму 24,5 мільёна рублёў. Раней Пратасевіч, па яго словах, жыў за кошт жонкі, бо на ім вісеў статус экстрэміста. Нядаўна ж расказаў, што скончыў курсы электрагазазваршчыка — цяпер ён спецыяліст 3-га разраду.

Каментары18

  • Абармот5
    11.05.2024
    Ну так все просто - пусть жена ему 24,5 миллиона наколдует и все. Лучшая бы была реклама её услуг))
  • тароман
    11.05.2024
    дык а што карты таро казалі пра салідны штраф?
  • карта таро дурак
    11.05.2024
    дык некаторыя невероятные в 2020 кіраваліся картамі таро - было такое ў эфірах

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць