Літаратура

Абвясцілі поўныя спісы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацыях. У 2024 — 13 і 11 кніг адпаведна, паведамляе Беларускі ПЭН.

Абвешчаныя поўныя спісы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Згодна са статутам, у прэміі таксама могуць удзельнічаць аўдыякнігі, але сёлета іх сярод намінаваных не было.

Прэмія прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.

У гэтым сезоне намінанты і журы маглі зашыфраваць сябе, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.

У літаратурнае журы прэміі Цёткі сёлета ўвайшлі: паэт, перакладчык, філолаг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурная менеджэрка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай» Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічаюць непублічна.

Сярод публічных сябраў мастацкага журы мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава, якая стала пераможцай прэміі ў 2022 годзе. 

Поўны спіс 2023. Літаратурная намінацыя

  1. Таццяна Багданава «Мацей і чароўная раса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
  2. Эліяш Барт «Джа: Легенда аб забраным сэрцы». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 
  3. Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
  4. Яна Вольская «Ашуканкі». Выдавецтва «Słowianka», 2023.
  5. Марыся Вярцейка «Сплюшка і Каралева Жахаў». Выдавецтва «Тэхналогія», 2023.
  6. Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
  7. Міхась Зізюк «Шчасце маленькага камінара». Выдавецтва «Барк», 2023.
  8. Сяргей Календа «Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 
  9. Лявон Карповіч «Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства». Ridero, 2023.
  10. Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
  11. Алесь Сапега «Першая чытанка». Выдавецтва «Корчак», 2023 (зашыфраваны ўдзел).
  12. Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 

Поўны спіс 2023. Мастацкая намінацыя

  1. Таццяна Багданава — Марыя Канапніцка «Сцяпанка Гудзімуха». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 
  2. Таццяна Багданава — Таццяна Багданава «Мацей і чароўная раса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
  3. Надзея Бука — «Каток-пестунок. Вершы, забаўлянкі, калыханкі» (укладальнік — Васіль Дранько-Майсюк). Выдавецтва «Słowianka», 2023.
  4. Лявон Вольскі — Яна Вольская «Ашуканкі». Выдавецтва «Słowianka», 2023.
  5. Марыся Вярцейка — Марыся Вярцейка «Сплюшка і Каралева Жахаў». Выдавецтва «Тэхналогія», 2023.
  6. Багдан Даўгяла — Эліяш Барт «Джа: Легенда аб забраным сэрцы». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 
  7. Вольга Дзятко — Аляксей Пысін «Матылёчкі-матылі». Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2023.
  8. Лізавета Лянкевіч — Ян Бжэхва «Акадэмія доктара Клякса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
  9. Вера Забароўская — Алесь Сапега «Першая чытанка». Выдавецтва «Корчак», 2023 (зашыфраваны ўдзел).
  10. Воля Кузьміч — Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 
  11. Кацярына Сцяжко — Тодар Кляшторны «Пра зайца, ваўка і мядзведзя». Выдавецтва «Słowianka», 2023.
  12. Марыя Шэндзель — Сяргей Календа «Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 

Поўны спіс 2024. Літаратурная намінацыя

  1. Альгерд Бахарэвіч «Капітан Лятучая Рыба». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024. 
  2. Валер Гапееў «Вольнеры. Бясконцы дзень». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
  3. Алег Груздзіловіч «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы». Выдавецтва «Фонд «Камунікат», 2024. 
  4. Аляксандр Ждановіч «Бяздомны дом». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  5. Аляксандр Ждановіч «Кропля ў космасе». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  6. Аляксандр Ждановіч «Ровар Байсік і згублены званочак». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  7. Аліна Нагорная «У Слуцку на машыне часу». Самвыдат, ISBN набыты ў літоўскай нацбібліятэцы, 2024.
  8. Эльга Папова «Мора ў горадзе». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
  9. Андрэй Скурко «Стукі-грукі — што за гукі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
  10. Мечыслаў Ян Супрон «Залатое зерне: казкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
  11. Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  12. Вераніка Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца». Выдавецтва «Лубін», 2024 (зашыфраваны ўдзел).
  13. Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.

Поўны спіс 2024. Мастацкая намінацыя

  1. Маргарыта Аніс — Вераніка Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца». Выдавецтва «Лубін», 2024 (зашыфраваны ўдзел).
  2. Лілія Давыдоўская — Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
  3. Воля Кузьміч — Андрэй Скурко «Стукі-грукі — што за гукі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
  4. Анатоль Лазар — Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  5. Караліна П., Кацярына С. — Аліна Нагорная «У Слуцку на машыне часу». Самвыдат, ISBN набыты ў літоўскай нацбібліятэцы, 2024.
  6. Эльга Папова — Аляксандр Ждановіч «Бяздомны дом». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  7. Эльга Папова — Аляксандр Ждановіч «Кропля ў космасе». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  8. Эльга Папова — Аляксандр Ждановіч «Ровар Байсік і згублены званочак». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  9. Эльга Папова — Эльга Папова «Мора ў горадзе». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
  10. Марыя Платонава — Ян Бжэхва «Хрушч». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
  11. Мечыслаў Ян Супрон — Мечыслаў Ян Супрон «Залатое зерне: казкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць