Эканоміка33

Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту

Ягады дасканалай формы, растуць у полі, а каб вы чулі, як пахнуць!

Скрыншот з відэа ў тыктоку

Фермерская гаспадарка «ЭпонаАгра» ў Гродзенскай вобласці збірае ўраджай клубніц у адкрытым грунце нават у кастрычніку.

Гатунак называецца «Мурана» — ён шалёна папулярны сярод кандытараў праз тое, што ягады маюць дасканала прыгожую форму. А фермерам падабаецца, што гатунак даволі ўраджайны.

@eponaagro 08.10.2025 #глобальныерекомендации ♬ оригинальный звук - eponaagro

Каштуюць клубніцы не ў сезон ад 18 да 40 рублёў за кілаграм. Прадаюць іх толькі гуртам — як мінімум скрыню, а лепш некалькі. Але, як кажа фермерка, усе ягады ўжо забраніраваны. Бо напярэдадні Дня маці ажыятаж і ягады актыўна замаўлялі майстры, для таго каб зрабіць клубніцы ў шакаладзе.

Каментары3

  • Ваттонен
    11.10.2025
    па 45 р за кілё
  • Ёсік
    11.10.2025
    Ваттонен, не, па 44 бабца прапаноўвала сёньня на Камароўцы. Але верх бубак амаль ва ўсіх быў бела-зялёны. Паспрабаваць не дала. Мо і пахнуць цудоўна, але на смак не ведаю. Ўсё трэба па сезоне: клубніца - ягада чэрвеньская, уся астатняя штучная, таму і не смачная.
  • Гатунак
    12.10.2025
    А чаму сорту, а не гатунку?

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць