Свет88

Трамп паіранізаваў з Пуціна, расказаўшы пра сустрэчу Уіткафа з ім

«Я спытаў: «Што, халера ясная, вы абмяркоўвалі цэлых 5 гадзін?»

Фота: Kremlin Press Office / Handout / Anadolu via Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы ў ізраільскім парламенце, расказаў некаторыя падрабязнасці пра сустрэчу яго спецпасланніка Стыва Уіткафа з Уладзімірам Пуціным, піша Rerform.

Трамп расказваў пра людзей, якія былі датычнымі да заключэння дамоўленасцяў па першай фазе мірнага плана паміж Ізраілем і ХАМАС. У выніку ўступіла ў сілу спыненне агню, сёння былі вызвалены 20 ізраільскіх закладнікаў, якія засталіся ў жывых. У сваю чаргу Ізраіль вызваліў амаль 2 тысячы палесцінскіх зняволеных.

Прэзідэнт ЗША параўнаў Уіткафа з Генры Кісінджарам, які «не дапускае ўцечак». Ён падкрэсліў, што Уіткаф унёс вялікі ўклад у працэс урэгулявання.

Трамп зноў сказаў, што спыніць вайну Расіі супраць Украіны будзе прасцей, чым дасягнуць спынення агню на Блізкім Усходзе.

«Я арганізаваў яму сустрэчу з прэзідэнтам Пуціным, думаючы, што гэта будзе 15‑хвілінная або 20‑хвілінная сустрэча. Стыў паняцця не меў пра Расію, не надта што ведаў пра Пуціна, няшмат ведаў пра палітыку, не быў у ёй зацікаўлены. Ён быў сапраўды добры ў нерухомасці, але ў яго была тая якасць, якую я шукаў, і я не бачыў яе ў іншых», — сказаў Трамп.

Калі Уіткаф сустракаўся з Пуціным, Трамп патэлефанаваў праз паўгадзіны пасля пачатку сустрэчы, разлічваючы, што яна скончылася. Аднак яму сказалі, што яна працягваецца.

Тое ж самае паўтарылася праз гадзіну, дзве і тры гадзіны. Праз чатыры гадзіны яму далажылі, што, магчыма, Уіткаф хутка выйдзе.

«І праз пяць гадзін ён выйшаў. Я спытаў, пра што, халера ясная, вы размаўлялі пяць гадзін? І ён сказаў: пра шмат што цікавае. Мы проста гаварылі шмат пра што цікавае, у тым ліку пра тое, навошта ён туды прыйшоў. Але пра гэта нельга гаварыць пяць гадзін. Можна гаварыць пра гэта пэўны перыяд часу, і ты ведаеш, што атрымаеш. Але гэта талент. Гэта талент, калі ты можаш так рабіць. Большасць людзей, якіх я б паслаў, па-першае, іх бы не прынялі, па-другое, калі б і прынялі, сустрэча доўжылася б пяць хвілін. І вось што адбываецца са Стывам. Яго ўсе любяць. Яго любяць з гэтага боку. Яго любяць з таго боку. І ён сапраўды такі. Ён выдатны перамоўшчык, таму што ён выдатны хлопец», — сказаў Трамп.

Каментары8

  • Жвір
    13.10.2025
    У Трампа таксама талент, вярзьці ахінею, пра ахінею. Усе ўважліва слухаюць, чакаюць, што вось-вось будзе нейкі сэнс... Але прамова заканчваецца, а сэнс так і не прарэзаўся, заблукаў у шматслоўі, стаміўся чакаць свайго выхаду на сцэну, прылёг і заснуў нейдзе глыбока пад нагрувазджаньнем ахінеі ў нясконцых лябірынтах сьвядомасьці прамоўцы, не знайшоўшы выхаду да сьвятла... І гэта ляпідарна, і сыходзіць за іронію джэнтльмэна !
  • Аналитик
    13.10.2025
    Путин просто ему лапшу 5 часов вешал про "первопричины" войны, Константинопольский патриархат, Рюриковичей и биологическое оружие, которое США прячут в Украине так, что никто не может найти. Большая продолжительность разговора не значит, что Уиткофф им нравится.
  • sicnio
    13.10.2025
    Ну, дай Бог.

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў20

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню5

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць