Грамадства2020

Прэм'ер Літвы: Калі выпадкі з шарамі паўторацца — мы закрыем памежныя пункты з Беларуссю

Пасля паўтарэння сітуацыі з масавым запускам кантрабандных паветраных шароў з Беларусі ў Літву прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене заявіла, што ў выпадку паўтарэння такіх дзеянняў краіна поўнасцю закрые мяжу з суседняй Беларуссю, паведамляе LRT.

«Калі зноў адбудзецца масавае перасячэнне нашай мяжы такімі шарамі, мы адрэагуем неадкладна і закрыем мяжу з Беларуссю», — заявіла кіраўніца ўрада журналістам у сераду пасля пасяджэння Камісіі нацыянальнай бяспекі.

«Паслабленняў Беларусі ў гэтым пытанні не будзе», — дадала яна.

Паводле слоў Ругінене, першапачаткова рашэнне аб закрыцці мяжы на адныя суткі магла б прыняць Служба аховы дзяржаўнай мяжы (VSAT), пасля чаго яна звярнулася б ва ўрад для працягнення гэтага рашэння.

«На гэта часу не пашкадуем. (…) Нашым суседзям пасылаецца выразны сігнал — мы не будзем спакойна глядзець на падобныя дзеянні», — сказала прэм’ер‑міністарка. Як паведамляла агенцтва BNS, у ноч з аўторка на сераду ў Літву заляцелі некалькі дзясяткаў кантрабандных паветраных шароў.

З‑за гэтага была парушаная праца Вільнюскага аэрапорта, што закранула каля 30 рэйсаў і больш за 4 тысячы пасажыраў, а таксама часова былі зачынены кантрольна-прапускныя пункты «Меднікі» і «Салечнікі» («Каменны Лог» і «Беняконі» з беларускага боку).

Паводле слоў прэм’ер‑міністаркі, плануюцца і іншыя меры: ўзмацненне адказнасці за кантрабандную дзейнасць, а таксама абмеркаванні з літоўскім бізнэсам тэхнічных спосабаў прадухілення трапляння такіх шароў у краіну.

«Да пятніцы міністр унутраных спраў абавязаўся прадставіць прапанову па тэхналагічных сродках, з дапамогай якіх можна будзе блакаваць SIM‑карты, усталяваныя разам з шарамі», — паведаміла Ругінене.

На наступным тыдні запланавана чарговае пасяджэнне Камісіі нацыянальнай бяспекі для ацэнкі ходу выканання гэтых мер.

Каментары20

  • Жора
    22.10.2025
    Можа патлумачце нехта летувісам, што закрытая _наземная_ мяжа ніяк не спыніць шары, якія ляцяць у _паветры_...
  • 4
    22.10.2025
    Ужо чацвертая навіна пра гэта сёння на гэтым сайце.
  • %
    22.10.2025
    Ну і канешне трэба дакладна ўсведамляць - гэтыя шарыкі безумоўна паўторацца, пляваць Лукашенкі на гэтыя папярэджаньні. Так што чакаем закрыцьця мяжы, на вялікі жаль. А поклькі гэтая мяжа ў параўнаньні з польскай куды меньш значная для рэжыма, то зачыняць яе сапраўды надоўга да абаюднага задавальненьня.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць