Усяго патроху44

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі

Фігуры, надрукаваныя на 3D-прынтары, выкананыя ў выглядзе знакавых помнікаў абласцей Беларусі і горада Мінска.

Набор шахматных фігур, якія адлюстроўваюць славутасці розных рэгіёнаў Беларусі. Фота: тэлеграм-канал MogilevNews 

Незвычайны набор шахмат распрацавалі студэнты 4‑га курса архітэктурна-будаўнічага каледжа Анастасія Целяпнёва і Мікіта Твардоўскі.

Яны адзначаюць, што натхняліся архітэктурнай спадчынай Беларусі, а іх унікальны шахматны набор — гэта нестандартны падыход да вывучэння архітэктуры праз гульню.

Студэнты архітэктурна-будаўнічага каледжа, якія распрацавалі архітэктурныя шахматы. Фота: тэлеграм-канал MogilevNews 

Набор складаецца з наступных фігур:

  • Пешка выканана ў выглядзе Камянецкай вежы і прадстаўляе Брэсцкую вобласць;
  • Конь — у выглядзе вежы Магілёўскай ратушы;
  • Ладдзя — -у выглядзе барочнай вежы Віцебскай ратушы;
  • Слон — у выглядзе псеўдарускай капліцы-пахавальні Паскевічаў у Гомелі;
  • Ферзь — у выглядзе вежы неагатычнага касцёла Святой Тройцы ў Гервятах;
  • Кароль — у выглядзе адной з веж «Варотаў Мінска», выкананых у стылі савецкай неакласікі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Ns
    27.10.2025
    Круто!
  • no russification
    27.10.2025
    Karol budzie nie "varota", a Brama Minska (ci Mienska)
    P.S. fihury vielmi dobryja!
  • Вольга
    27.10.2025
    Савок трэба вынішчаць і ў рэале - і ў віртуале. А так ідэя неблагая.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць