Грамадства1313

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў

Аляксандр Лукашэнка нядаўна сказаў, што «Арэшнік» у Беларусі хай будзе, але «Буравеснік» ці «Пасейдон» нам без патрэбы — «Што мы, на Нарачы будзем «Пасейдон» запускаць?» У МЗС Расіі яму адказалі: можам паставіць у Беларусь любую зброю, якую палічым неабходнай.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

Пра расійскі ядзерны шчыт, які «надзейна прыкрывае нашых беларускіх саюзнікаў», расійскаму дзяржаўнаму ТАСС даручылі расказаць кіраўніку другога дэпартамента краін СНД Аляксею Палішчуку.

«Расійскі ядзерны шчыт надзейна прыкрывае нашых беларускіх саюзнікаў,

а абноўленая дагаворна-прававая база дае магчымасць размяшчэння ў брацкай Рэспубліцы любых сродкаў абароны, уключаючы ўсе найноўшыя тыпы ўзбраення», — паставіў кропку Палішчук.

Нягледзячы на нядаўнюю адназначную заяву Лукашэнкі, што «Буравеснік» у Беларусі непатрэбны, карэспандэнт якраз спытаў прадстаўніка МЗС РФ пра тое, ці «магчымыя пастаўкі ў Беларусь крылатай ракеты неабмежаванай далёкасці з ядзерным рухавіком «Буравеснік». 

«Нам невядома аб зваротах такога роду», — адказаў Палішчук, ніяк не згадаўшы заяву Лукашэнкі супраць такіх паставак. 

Кіраўнік дэпартамента МУС РФ сказаў, што ў выпадку паступлення такіх зваротаў «яны будуць самым уважлівым чынам вывучаны ваеннымі спецыялістамі». «Выніковае рашэнне будзе прымацца ваенна-палітычным кіраўніцтвам дзвюх краін у духу саюзніцтва», — сказаў дыпламат.

Кіраўнік дэпартамента МУС РФ заявіў, што «ў апошнія гады якасна ўмацавалася адпаведная дагаворна-прававая база Саюзнай дзяржавы».

Ён нагадаў, што «ў снежні 2024 года Вышэйшы Дзяржсавет зацвердзіў Канцэпцыю бяспекі, а прэзідэнты дзвюх краін падпісалі міждзяржаўны дагавор аб гарантыях бяспекі, які ўступіў у сілу ў сакавіку бягучага года».

«У ім зафіксаваны пералік узаемных абавязацельстваў па абароне, абароне суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу Расіі і Беларусі, цэласнасці і недатыкальнасці тэрыторыі і знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы», — сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, «для гэтага могуць задзейнічаць усе наяўныя сілы і сродкі, уключаючы ядзерную зброю ў адпаведнасці з Асновамі дзяржаўнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ў галіне ядзернага стрымлівання».

«У дагаворы прапісаны гарантыі неадкладнага прадастаўлення па ўзгадненні кіраўнікамі Расіі і Беларусі ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншай дапамогі пасля афіцыйнага звароту боку, які падвергнуўся агрэсіі або пагрозе агрэсіі», — дадаў Палішчук.

Палішчук пацвердзіў, што «па дамоўленасці прэзідэнтаў да канца года чакаецца размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі — у дадатак да расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі — ракетных комплексаў «Арэшнік».

Каментары13

  • Indrid Cold
    12.11.2025
    Лука шнырь атрымліваецца
  • Байрактар
    12.11.2025
    [Рэд. Выдалена], ніякая база не дае вам магчымасці размяшчаць у Беларусі сваю срань! Вы тут ніхто! Марш за парэбрык!

    [Зрэдагавана]
  • %
    12.11.2025
    ...якую палічым неабходнай.

    Яшчэ адно ускоснае падцьверджаньне што ні Лу тут гаспадар, ен тут папросту прызначаны, ці яшчэ прасьцей - на утрыманьні.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі8

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць