Свет99

Ругінене: Нам удаецца кантраляваць не толькі кантрабанду, але і самі шары

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што яе краіне ўдаецца трымаць пад кантролем гібрыдныя атакі з боку Беларусі — у тым ліку запуск кантрабандных паветраных шароў, якія парушаюць паветраную прастору, паведамляе LRT.

Інга Ругінене падчас наведвання літоўска-беларускай мяжы. Фота з яе фэйсбук-старонкі

«Вы, напэўна, самі бачыце, што мы ўсё радзей закрываем аэрапорт, што нам удаецца кантраляваць не толькі кантрабанду, але і самі шары, якія ляцяць у бок аэрапорта. Гэта пазітыўны знак», — заявіла прэм'ер-міністарка Літвы журналістам пасля пасяджэння ўрада 12 лістапада.

Інга Ругінене паведаміла таксама, што з Беларусі паступіў ліст з прапановай пачаць перамовы, і ўрад «ацэніць гэты сігнал і прыме адпаведныя рашэнні».

Пры гэтым яна падкрэсліла, што Літва закрыла мяжу, каб спыніць гібрыдную атаку праз паветраныя шары, і адзначыла, што перавозчыкі, якія цяпер застаюцца на тэрыторыі Беларусі, сталі «закладнікамі сітуацыі». Паводле яе, пратэставаць трэба не супраць літоўскіх уладаў, а супраць рэжыму ў Беларусі.

Кіраўніца літоўскага ўрада таксама нагадала, што падарожнічаць і весці бізнэс з Беларуссю цяпер небяспечна, а рашэнне пра закрыццё мяжы не было нечаканым — улады папярэджвалі пра гэта загадзя.

Акрамя таго, урад падтрымаў папраўкі да Крымінальнага кодэкса, якія ўзмацняюць адказнасць за кантрабанду, калі яна стварае пагрозу грамадскай або нацыянальнай бяспецы. Змены падрыхтавала Міністэрства ўнутраных спраў у адказ на частыя выпадкі запуску кантрабандных шароў з тэрыторыі Беларусі, якія парушалі працу аэрапортаў у Вільні і Коўне.

Міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што цяперашнія санкцыі «недастаткова стрымліваюць парушальнікаў», бо за кантрабанду, эквівалентную каля 1500 пачак цыгарэт (прыкладна 6000 еўра), цяпер пагражае толькі адміністрацыйны штраф, а не крымінальная адказнасць.

Каментары9

  • ВАся
    12.11.2025
    Всё зависит от ветра. Не следует приписывать себе его заслуги.
  • Filipp
    12.11.2025
    Гэты ўрад доўгі час не пратрымаецца.
  • 1
    12.11.2025
    Якая прыгожая міністар

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць