Свет99

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне

Адміністрацыя Дональда Трампа таемна працуе разам з Расіяй над распрацоўкай новага плана па спыненні вайны ва Украіне. План ЗША складаецца з 28 пунктаў і натхнёны паспяховымі намаганнямі Трампа па ўрэгуляванні ў Газе. Пра гэта паведамілі выданню Axios амерыканскія і расійскія афіцыйныя асобы.

Дональд Трамп сустракае Уладзіміра Пуціна на Алясцы, 15 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Паводле інфармацыі выдання, план складаецца з 28 пунктаў, падзеленых на чатыры асноўныя блокі: мір ва Украіне, гарантыі бяспекі, бяспека ў Еўропе, будучыя адносіны ЗША з Расіяй і Украінай. Падрабязныя яго дэталі не паведамляюцца. Згодна з версіяй выдання, план з 28 пунктаў натхнёны паспяховымі намаганнямі Трампа па ўрэгуляванні ў сектары Газа. 

Кіраўніцтвам распрацоўкі плана займаецца пасланнік Трампа Стыў Уіткаф, які актыўна абмяркоўвае яго з расійскім пасланнікам Кірылам Дзмітрыевым, піша выданне.

Дзмітрыеў, які ўзначальвае суверэнны фонд Расіі, заявіў Axios, што ён аптымістычна ацэньвае шанцы на поспех, бо «мы адчуваем, што расійская пазіцыя сапраўды пачутая».

Дзмітрыеў паведаміў, што правёў тры дні ў перамовах з Уіткафам і іншымі членамі каманды Трампа ў Маямі ў канцы кастрычніка.

Прадстаўнік Белага дома заявіў: «Прэзідэнт Трамп лічыць, што ёсць шанец спыніць гэтую бессэнсоўную вайну, калі будзе праяўлена гібкасць».

Як паведамілі ўкраінскія чыноўнікі, Уіткаф абмяркоўваў план з дарадцам прэзідэнта Зяленскага па нацыянальнай бяспецы Рустэмам Умеравым на сустрэчы ў Маямі.

«Мы ведаем, што амерыканцы над нечым працуюць», — пацвердзіў украінскі чыноўнік.

Афіцыйны прадстаўнік ЗША пацвердзіў, што Белы дом пачаў інфармаваць пра новы план еўрапейскіх чыноўнікаў, а таксама ўкраінцаў, і лічыць, што «час для гэтага плана добры».

Каментары9

  • Чарговая разводка рыэлтараў
    19.11.2025
    А дзе пункт пра рэпарацыі?
  • Настоящий мастер сделок
    19.11.2025
    У меня тоже есть план прекращения этой ужасной войны: ДАЙТЕ УКРАИНЕ ПВО, ДАЛЬНОБОЙНЫЕ РАКЕТЫ И АВИАЦИЮ, КОЗЛЫ!!!
  • понятно
    19.11.2025
    Донбасс и Крым отдадут России и признают, в Украине введут русский язык, запретив украинский, все, православные, приходы станут московскими, запретят вступать в НАТО и ЕС, введут в союз России и лукашенко.
    И, через 5-10 лет, Украина станет вторым, скотным двором русского мира на задворках России, как и скотный двор лукашенко

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць