Грамадства1111

«Калядную краму», якая прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі, закрылі і праводзяць праверку

Нядаўна «Калядная крама», што месціцца на вуліцы Кальцова ў Мінску, пачала прадаваць серыю ёлачных шароў з партрэтамі беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў. Сярод іх былі Васіль Быкаў, Францыск Скарына, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і іншыя. Была і Ларыса Геніюш, і менавіта да яе асобы дачапіліся прапагандысты.

Паводле ліста з адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, апублікаванага даносчыцай Вольгай Бондаравай, міліцыя цяпер праводзіць праверку ў дачыненні да «Каляднай крамы».

У лісце, падпісаным кіраўніком адміністрацыі Аляксандрам Шчаковічам, гаворыцца, што ў Мінгарвыканкам паступілі электронныя звароты, дзе сцвярджалася, што супрацоўнікі «Каляднай крамы» распаўсюджваюць «матэрыялы, якія рэабілітуюць нацызм», прадаючы цацкі з партрэтам Геніюш.

У лісце напісана, што з 15 лістапада памяшканне зачынена і апячатана. Паведамляецца, што органы праводзяць праверку ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства і будуць даваць прававую ацэнку сітуацыі. 

Аляксандр Шчаковіч таксама паведаміў, што ў краме нібыта выявілі парушэнні патрабаванняў пастановы Савета Міністраў, якая рэгулюе продаж асобных відаў тавараў. Краме выдалі прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў, і па стане 21 лістапада яно было выканана.

Паводле слоў чыноўніка, на сайце крамы ўжо няма прапаноў аб продажы ёлачных цацак з выявай Ларысы Геніюш.

Вядома, што крама адкрывалася пару дзён таму, але пасля зноў закрылася. У сацсетках крамы паведамляецца, што яны часова не працуюць.

Каментары11

  • Ёсік
    27.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    27.11.2025
    Ёсік, а што такога дрэннага я напісаў аб кіраўніку савецкага раёна? Што ён горшы за нацыстаў.
  • Саўка
    27.11.2025
    Пад час жыцця выбітную беларускую пісьменніцу і дзеячку БНР Ларысу Геніюш катавалі савецкія фашысты кшталту Цанавы. Пасля смерцi народная памяць аб ёй не дае спакою сучасным лукашысцкім фашыстам, якія спрабуюць яе вынішчыць. Але не атрымаецца, бо яна стала класікам беларускай літаратуры. А творам прарасейскіх лукашыстаў кшталту Чаргінца ня знойдзецца месца нават у прыбіральні.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць