Свет11

Расія можа атрымаць вайскова-марскую базу ў Судане

Вярхоўныя вайсковыя ўлады Судана прапанавалі Расіі пагадненне, якое, калі будзе рэалізавана, дазволіць ёй мець першую вайскова-марскую базу ў Афрыцы і кантраляваць важныя гандлёвыя шляхі Чырвонага мора. Пра гэта суданскія чыноўнікі расказалі The Wall Street Journal.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

Паводле ўмоваў прапанаванага пагаднення, Расія зможа размясціць да 300 сваіх вайскоўцаў і да чатырох вайсковых караблёў, уключаючы атамныя, у Порт-Судане або іншым месцы, карыстаючыся тэрыторыяй на працягу 25 гадоў. Акрамя таго, Судан гатовы адкрыць доступ да здабычы карысных выкапняў для расійскіх кампаній.

Узамен улады краіны, якая з 2023 года ахопленая грамадзянскай вайной, разлічваюць атрымаць ад Расіі сучасныя сістэмы СПА і іншае ўзбраенне на льготных умовах. Як адзначае WSJ, Масква ўжо пяць гадоў імкнецца атрымаць пастаянны доступ да Порт-Судана, але суданскі ўрад да гэтага часу ўстрымліваўся ад поўнага пагаднення.

Ідэя стварэння расійскай базы на суданскім узбярэжжы абмяркоўваецца з 2017 года. У 2020 годзе бакі падпісалі пагадненне аб размяшчэнні пункта матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ Расіі, але паставак узбраення тады не прадугледжвалася. У лютым 2025 года міністр замежных спраў Судана заявіў пра поўнае паразуменне бакоў па стварэнні базы, але ў лістападзе расійскі пасол паведаміў, што вайсковы канфлікт у краіне прыпыніў гэтае будаўніцтва.

Калі пагадненне будзе рэалізавана, Расія ўмацуе свае пазіцыі ў Афрыцы і атрымае стратэгічныя перавагі. Гэта выклікае заклапочанасць у ЗША, якія імкнуцца не дапусціць кантролю Расіі і Кітая над афрыканскімі партамі. База ў Чырвоным моры дазволіць расійскім караблям даўжэй знаходзіцца ў Міжземным моры і Індыйскім акіяне, а таксама сачыць за рухам праз Суэцкі канал, што складае каля 12% сусветных гандлёвых перавозак.

Суданскія крыніцы адзначаюць, што супрацоўніцтва з Масквой можа ўскладніць Судану адносіны з ЗША і ЕС. Раней Хартум адмовіўся ад прапановы Ірана стварыць у краіне вайскова-марскую базу, каб не сапсаваць адносіны з ЗША і Ізраілем.

Каментары1

  • Лёлік з-пад Лімасола
    02.12.2025
    Дык хай! Прыйдзецца туды грошы ўбухіваць)
    Меншь грошай у расеі - дзе мінусы?
    А што там чырвонае мора кантраляваць, яно ж вузкае. Вунь хусіты таксама кантралююць - і як ім там жывецца?

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец95

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе3

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец95

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць