Грамадства1414

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Аляксандру Гразнову было 62 гады. Ён шмат гадоў працаваў на расійскую транспартную кампанію.

Аляксандр Гразноў у Кісангані, Конга, у чэрвені 2015 года. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У Судане працягваецца грамадзянская вайна. Канфлікт ідзе паміж урадавымі войскамі і Сіламі хуткага рэагавання (СХР) — магутным вайсковым фармаваннем, якое калісьці ўваходзіла ў склад арміі, але пасля стала самастойнай сілай. Да нядаўняга часу Сілы хуткага рэагавання падтрымлівала Расія, у тым ліку ПВК «Вагнер».

Днямі паўстанцы збілі расійскі транспартны самалёт, які перавозіў нешта на патрэбы ўрада Судана. Экіпаж загінуў — гэта трое расіян і адзін беларус, Аляксандр Гразноў.

Гразнову 62 гады. З 1980 па 1985 гады ён вучыўся ў Іркуцкім вайсковым авіяцыйна-тэхнічным вучылішчы. Быў вайскоўцам.

У Гразнова двое дарослых дзяцей — дачка і сын.

Доўгі час Гразноў працаваў у расійскай транспартнай фірме «Авіякон Цытатранс» (Aviacon Zitotrans). Яны перавозяць грузы па ўсім свеце — раней працавалі і ў Еўрасаюзе.

Аляксандр Гразноў (па цэнтры ў заднім шэрагу) на курсах «Сістэма кіравання бяспекай палётаў» у 2023 годзе. Фота: icao.airport.by

Сярод адметных грамадзянскіх грузаў, якія яны перавозілі, — генератары вагой больш за 40 тон, сланы і верталёты. Супрацоўнічалі яны і з ААН, перавозячы грузы ў зоны ваенных канфліктаў і стыхійных бедстваў.

Але ў дзейнасці кампаніі ёсць і другі бок. «Авіякон» мае ліцэнзію на транспарціроўку ядзерных матэрыялаў і радыеактыўных рэчываў, а таксама рэкамендавана Мінтрансам Расіі для перавозкі вайсковай прадукцыі. Са студзеня 2023 года кампанія пад санкцыямі ЗША за перавозку абсталявання для ПВК «Вагнер» і расійскай арміі. Кампанія спрабуе абыходзіць санкцыі, выкарыстоўваючы фірмы-пракладкі ў розных краінах.

Краіны, у якіх працуе кампанія, — сяброўскія рэжыму Пуціна. Напрыклад, месяц таму самалёт кампаніі прывёз з Расіі нейкі груз у Венесуэлу акурат падчас абвастрэння адносінаў з ЗША.

Напрыклад, подпіс да аднаго з фота Гразнова: «Дэмакратычная дапамога для выбараў у Конга, верасень 2011». На гэтых выбарах перамог дзеючы прэзідэнт Жозэф Кабіла, а назіральнікі і апазіцыя заявілі пра велізарныя фальсіфікацыі.

Беларускі лётчык працаваў у кампаніі мінімум з 2011 года. Зарплата ў яго добрая — так, у 2017‑м ён атрымліваў да $12 тысяч на месяц.

За апошнія 10 гадоў Гразноў лётаў грамадзянскімі авіялініямі не менш за 81 раз. Кірункі — Кітай (21 пералёт), Балгарыя (13 пералётаў), ААЭ (7 пералётаў), Індыя (5 пералётаў), Бахрэйн (5 пералётаў), Беларусь (4 пералёты), Іран (4 пералёты), Егіпет (4 пералёты), Туркменістан (3 пералёты), Сербія (3 пералёты), Ірак (3 пералёты), Каба-Вердэ (3 пералёты), Уганда (2 пералёты), Нарвегія (2 пералёты), Харватыя (2 пералёты), Азербайджан (2 пералёты), Турцыя (2 пералёты), М'янма (2 пералёты), а таксама па адным пералёце ў Кыргызстан, Ісландыю, Эстонію, Малдову, Саудаўскую Аравію, Катар і Пакістан.

Падарожжы былі хобі лётчыка. У сацсетках Гразноў выкладаў здымкі з розных краін, у тым ліку і з Еўрасаюза. На некаторых фота ён з сям'ёй.

Аляксандр Гразноў у Парыжы. Фота з «Аднакласнікаў»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Gorliwy Litwin
    07.11.2025
    Чарговы белы рус. Скажыце, сьвядомыя спадары, у якім пакаленні ягоныя продкі яшчэ былі правільнымі нац беларусамі, а ў наступным зманкуртавалі? Да каго, у якое пакаленне яму трэба было вярнуцца каб нацыянальна адрадзіцца?
  • Імя
    07.11.2025
    Gorliwy Litwin , хутчэй за ўсё, ніколі не былі. А калі зманкуртавалі, то прыблізна тады, калі і твае.
  • Слава паўстанцам!
    07.11.2025
    Якія вынішчаюць рускамірную набрыдзь, не зважаючы на пашпарт.

Цяпер чытаюць

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны2

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны2

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць