Вайна44

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме

Украінская вайсковая разведка паведаміла, што на аэрадроме «Кача» ў анексаваным Расіяй Крыме быў знішчаны расійскі знішчальнік МіГ-29. Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, удар па самалёце быў нанесены ў ноч на чацвер, 4 снежня, сіламі спецыяльнага падраздзялення «Примари» («Прывіды»).

Скрыншот відэа

Акрамя таго, пад удар трапіў аэрадромны радыёлакацыйны комплекс «Іртыш», размешчаны недалёка ад Сімферопаля. Спецпадраздзяленні ГУР працягваюць мэтанакіравана аслабляць расійскую сістэму СПА над паўвостравам, знішчаючы радыёлакацыйныя станцыі, зенітныя комплексы і знішчальнікі.

Перад гэтым улетку Служба бяспекі Украіны правяла аперацыю супраць расійскай авіябазы Сакі ў Крыме. Тады дроны цэнтра спецаперацый «А» трапілі ў некалькі самалётаў: адзін Су-30СМ быў цалкам знішчаны, яшчэ адзін пашкоджаны, таксама пацярпелі тры Су-24. Акрамя таго, быў атакаваны склад авіяцыйнай зброі на тэрыторыі аэрадрома. Паводле ацэнак СБУ, кошт аднаго Су-30СМ можа складаць ад 35 да 50 мільёнаў даляраў.

Каментары4

  • Ян
    04.12.2025
    Дзякуй!!!
    Слава ЗСУ 👍💪
  • Подоляк
    04.12.2025
    Ну хоть так... это правда ничего не решает.
  • лапата
    04.12.2025
    але ў цябе падгарае, ванька

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць