Вайна77

Падчас начной атакі на Таганрог ўкраінцы знішчылі два ўнікальныя расійскія самалёты

У выніку начной атакі на Таганрог на тэрыторыі Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплекса імя Берыева было знішчана 2 самалёты, а таксама нанесеныя страты інфраструктуры. Гэта пацвярджаецца спадарожнікавымі здымкамі. 

Спадарожнікавае фота пасля ўкраінскіх удараў

Адзін з гэтых самалётаў — А-60, эксперыментальная лятаючая лабараторыя, якая выкарыстоўвалася для выпрабаванняў лазернай зброі.

Спадарожнікавае фота, зробленае тры дні таму, 22 лістапада, паказвае, што на ўчастку аэрадрома, які пацярпеў ад удару, стаяў менавіта самалёт А-60. На спадарожнікавых здымках таксама бачныя цеплавыя сляды, зафіксаваныя сістэмай маніторынгу пажараў NASA FIRMS. Самалёт лёгка пазнаць па незвычайным насавым абцякальніку, у якім месціцца спецыяльнае абсталяванне.

Спадарожнікавае фота да ўкраінскіх удараў

Як паказвае аналіз здымкаў за іншыя даты, А-60 працяглы час стаяў на гэтым месцы без руху — яшчэ да пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны. Апошнія паведамленні пра тое, што Расія аднавіла распрацоўку баявога лазера і мадэрнізацыю А-60, адносяцца да 2012 года, піша «Радыё Свабода».

Другі знішчаны самалёт — А-100 (без радара), самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання.

Таксама значныя пашкоджанні атрымаў завод, у прыватнасці цэх канчатковай зборкі.

Акрамя самалётаў і цэха ўкраінскія ўдары паразілі пазіцыю сістэмы СПА C-400, але з якімі наступствамі — са спадарожніка цяжка высветліць.

Гэта не першая ўкраінская атака на навукова-тэхнічны комплекс імя Берыева, які спецыялізуецца на абслугоўванні і мадэрнізацыі ўнікальных расійскіх самалётаў — не толькі А-60, але і самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50, якія Расія ўжо страчвала падчас вайны. Так, у сакавіку 2024 года ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў на тэрыторыі комплексу быў пашкоджаны дах аднаго з ангараў.

Каментары7

  • Чытач
    25.11.2025
    Лазэр , як зброя гэта міф і распіл бюджэта, але як кампанент сістэмы навядзеньня мае сэнс на існаваньне. Карацей нейкае лайно спалілі. Будзем спадзявацца, што хоць у ангары было нешта каштоўнае.
  • А
    25.11.2025
    Pavel, дроны, якія б’юць на 2000км на лініі фронту безсэнсоўна выкарыстоўваць. А вы яшчэ дрэнна артыкул пачыталі, бо там напісана, што быў знішчаны лятак, які рускія выкарыстоўвалі для выпрабаванняў, плюс пашкодзілі іх с400. Каб аднавіць іх - крамлю патрэбныя грошы і час. Ды й увогуле, любая шкода расейкаму ворагу ідзе толькі на карысць фронту. А ў любой вайне, удары наносяць не толькі на фронце, а па ўсёй тэрыторым агрэсара, тамк і б’юць па лагістыцы ў рф, заводах, склалах, эканоміцы і гд.
  • Голобродько
    25.11.2025
    Спасибо Америке за целеуказание и наведениe.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі13

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць5

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць