Свет

У Вялікабрытаніі праз тры гады запусцяць першую сетку аэратаксі

У Вялікабрытаніі плануюць запусціць першую сетку электрычных аэратаксі ў 2029 годзе. Пра гэта паведаміла кампанія Vertical Aerospace.

Фота ілюстрацыйнае

Новая сістэма паветраных гарадскіх перавозак злучыць раён Канэры-Уорф з галоўнымі транспартнымі вузламі краіны — у тым ліку з аэрапортамі Хітроу і Гатвік, а таксама з Кембрыджам і Оксфардам.

Кампанія прадставіла праект сеткі і паказала новую мадэль паветранага апарата Vertical-Valo. Лятальны апарат зможа пераадольваць больш за 160 км пры хуткасці прыкладна 240 км/г. Мяркуецца, што такія маршруты істотна скароцяць час паездак, якія на зямлі могуць займаць да паўтары гадзіны: напрыклад, пералёт паміж Канэры-Уорф і Хітроу зойме каля 12 хвілін.

Першы этап запуску сеткі плануюць зрабіць у першым квартале 2029 года. Асноўная ўвага будзе накіраваная на найбольш загружаныя транспартныя напрамкі, дзе аэратаксі змогуць стаць альтэрнатывай паездкам па перапоўненых аўтамагістралях.

Раней, 18 лістапада, стала таксама вядома, што амерыканская кампанія Joby Aviation збіраецца запусціць падобны сэрвіс у Дубаі ўжо ў 2026 годзе. Там электрычныя паветраныя таксі на батарэях будуць разганяцца да 320 км/г і мець шэсць прапелераў, дзякуючы чаму паездка з аэрапорта Аль-Мактум да цэнтра горада скароціцца з 45 да 10 хвілін.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць