Усяго патроху99

Спявак Аляксей Хлястоў расказаў, ці можна ў таксі замовіць, каб прыехаў менавіта ён

Пасля таго, як артыст прызнаўся, што працуе ў таксі, шмат хто пачаў цікавіцца: а як праехацца з Аляксеем? Падчас свайго стрыму ў інстаграме Хлястоў распавёў лайфхак.

Аляксей Хлястоў. Скрыншот відэа ў інстаграме

Аляксей, які працуе ў бізнэс-класе, распавёў, што ў «Яндэкс.Таксі» такой опцыі няма, а вось у таксі А1, дзе ён таксама працуе, можна ў каментарыі пазначыць, што чакаеш менавіта Аляксея Хлястова. Кажа, што калі гаворка ідзе пра далёкую дыстанцыю, яго сапраўды даволі часта адпраўляюць на такую замову. Нядаўна, напрыклад, Аляксей паказваў у сторыс, што паехаў да замоўцы, які знаходзіўся больш чым за 300 кіламетраў.

А нумар борта Аляксея 2555.

Нагадаем: нядаўна спявак Аляксей Хлястоў падзяліўся ў сацыяльных сетках, што працуе ў таксі. Прычына такой радыкальнай змены дзейнасці не вельмі арыгінальная для Беларусі. У 2023 годзе стала вядома, што Аляксей Хлястоў трапіў у чорны спіс артыстаў — то-бок цяпер ён не можа выступаць нават на карпаратывах.

Пасля прызнання Аляксея беларусы нечакана зладзілі флэшмоб у сацсетках. Нехта публікаваў фота ці відэа са спеваком, дзяліўся гісторыямі, звязанымі з ім. Хтосьці запісваў ролікі, як спявае свае любімыя песні артыста.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Хрыч
    10.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Продюсер
    10.12.2025
    Можно заказать,чтобы он НЕ приехал.
  • Барадзед
    10.12.2025
    Если заказывать именно Хлестова, то на пассажирском сидении должен сидеть его охранник. Услуга "Звёздное такси" по отдельному прайсу.

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ўплывовага эканаміста звольнілі за прагноз паражэння РФ у вайне на знясіленне18

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць