Меркаванні2222

Версія Чалага: Лукашэнка ведае пра планы Пуціна па вайне з Еўропай, таму выводзіць грошы

У сваім новым відэа эканаміст Сяргей Чалы робіць аналіз апошняга замежнага турнэ Лукашэнкі і прапануе тры версіі — малаімаверную, абнадзейваючую і песімістычную.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 26 лістапада 2025. Фота: Alexei Nikolsky, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Чалы разважае пра візіт Лукашэнкі з сынамі ў Аман і Алжыр: у рэгіёне, дзе «грошы любяць цішыню», такія фарматы звычайна сведчаць пра карупцыйныя дамоўленасці і асабістыя гешэфты кіруючых сем'яў.

Аднак трывожным сігналам Чалы палічыў «нязвыклую паспешлівасць», якую пачалі трансляваць беларускія ўлады.

Чалы заўважае, што рыторыка чыноўнікаў і самога Лукашэнкі змянілася: цяпер ад усіх патрабуюць неверагоднага паскарэння.

Ён цытуе словы міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова:

«Ён ад нас усіх патрабуе паскарацца. Як ён кажа: жыццё такое, што калі хочаш быць наперадзе, то трэба бегчы».

І паўтарае словы прэс-сакратаркі дыктатара Наталлі Эйсмант:

«Галоўнае слова, якое мы чуем ад Лукашэнкі, гэта тэмпы. Нічога не павінна перашкаджаць. Тэмп, тэмп, тэмп. Сферы вызначаныя, праекты ёсць. Але патрэбныя тэмпы. Час цяпер такі, што трэба не ісці, а бегчы».

Аналітык звяртае ўвагу і на словы самога Лукашэнкі, выказаныя падчас сустрэчы з прэм'ерам Алжыра:

«Грошы сёння, а заўтра тым больш, нічога не значаць. Вы ж бачыце, што адбываецца. Жахлівая інфляцыя па асноўных рэзервовых валютах у свеце. Трэба спяшацца, трэба спяшацца. Ні ў якім разе нельга марудзіць, час такі».

Яшчэ адзін момант, на які звяртае ўвагу Чалы, аналізуючы выступленні Лукашэнкі — змяненне ў часавым гарызонце планаў Лукашэнкі. Па яго назіраннях, падчас паездкі ў Аман і Алжыр пастаянна гучаў тэрмін «год-два», як нейкі дэдлайн.

«На перамовах з прэзідэнтам Алжыра: «Мы павінны ў найбліжэйшыя год-два выйсці на тавараабарот хаця б у паўмільярда долараў». А вось ужо прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва супакойвае Лукашэнку:

«У найбліжэйшыя год-два вы ўбачыце рэальны рух па тых канкрэтных праектах, якія мы з вамі пазначылі», — заўважае Чалы і згадвае, што роўна год таму падчас сваіх перадвыбарных паездак па шматлікіх «Дажынках» Лукашэнка даваў іншы часавы гарызонт — два-тры гады.

«Нешта мне падказвае, што гаворка ідзе пра адзін і той жа часавы гарызонт. Проста за год мы да яго наблізіліся».

Чалы таксама нагадвае пра словы Лукашэнкі, што трэба перадаць краіну дзецям.

На пасяджэнні Рады бяспекі 9 снежня Лукашэнка сказаў: «Мы павінны абараніць сваю краіну. І абараніць тое, што належыць, можа быць, ужо не нам, а нашым дзецям».

Сяргей Чалы. Фота: БРЦ

Тры версіі Чалага: малаімаверная, абнадзейваючая і песімістычная

Спрабуючы патлумачыць гэты загадкавы дэдлайн, аналітык прапануе тры версіі.

Першая, якую ён называе «малаімавернай», звязаная з ціскам на Лукашэнку (як знешнім, так і ўнутраным) з «боку тых, хто застаўся незадаволены яго падманам са зменай пакаленняў, пад якой разумеўся яго сыход, а ў выніку ўсё звялося да перастановак некалькіх фігур ва ўрадзе».

У гэтым выпадку гаворка можа ісці пра варыянты сыходу — ад перамяшчэння на пасаду ва УНС да ўцёкаў з краіны.

Другая версія — «варыянт, звязаны са ўстойлівай няздольнасцю да выканання сваіх абавязкаў па стане здароўя». Гэтая версія, на думку Чалага, лепш за ўсё тлумачыць турботу Лукашэнкі з нагоды спадчыны.

«Я вось проста ўяўляю сабе, як, паказваючы на двух сыноў, ён кажа шэйху ці султану: «Грошы аддасі толькі калі гэтыя прыйдуць удвух, кожны са сваім ключом, і павернуць іх адначасова». Гэта найлепшы спосаб гарантаваць як захаванасць сродкаў, так і захаванасць сыноў».

І нарэшце трэцяя, «песімістычная» версія.

Аналітык згадвае словы прапагандыста Ігара Тура: «У сябе мы па аб'ектыўных прычынах вырабляць у аб'ёмах больш ужо не можам, мы можам вырабляць наша ў нашых партнёраў».

«Гэта значыць, калі раней Лукашэнка дамаўляўся пра «замежныя» інвестыцыі ў Беларусь, то цяпер ён дамаўляецца пра адток капіталу з Беларусі. Прычым тэрмінова», — расшыфроўвае пасыл прапаганды Чалы і задае пытанне:

«З-за якой такой падзеі Беларусь можа раптам стаць небяспечнай краінай для ўкладання грошай Лукашэнкі, фактычна яе аднаасобнага феадальнага правіцеля?»

Паводле аналітыка, прычына ў тым, што

«Лукашэнка ведае пра планы Пуціна па вайне з Еўропай. Пра якую ўжо і сам Пуцін выказваецца гранічна адкрыта».

Для падмацавання сваёй думкі Чалы згадвае словы Пуціна на інвестыцыйным форуме «Расія кліча». Прэзідэнт Расіі, адказваючы на пытанне журналіста, як ён ставіцца да таго, што НАТА зможа прывесці свае войскі ў поўную баявую гатоўнасць да 2029 года, заўважыў:

«Калі Еўропа раптам захоча з намі ваяваць і пачне, мы гатовыя проста цяпер. Ну, гэта ж не Украіна. З Украінай мы дзейнічаем хірургічным спосабам, акуратненька. (…) Гэта не вайна ў прамым, сучасным сэнсе гэтага слова. А калі Еўропа раптам захоча пачаць з намі вайну і пачне яе, то можа вельмі хутка адбыцца сітуацыя, пры якой нам не будзе з кім дамаўляцца»

Аналітык падкрэслівае: гаворка ідзе не абавязкова пра поўнамаштабную вайну, а хутчэй пра сцэнар, калі Расія «захоплівае частку тэрыторыі адной з суседніх краін», абвяшчае гэта «вызваленнем», і далей дэкларуе гатоўнасць «абараняць».

Каментары22

  • 123
    12.12.2025
    Калі Чалы стаў эканамістам? Мабыць эканамічным аглядальнікам ці каментатарам, але гэта іншае.

    Напрыклад ведаем, што быў у чарнасоценскай партыі Славянскі сабор «Белая Русь», таму далей баіцца беларускай мовы і трымаецца сваёй расейсай. Але няма інфармацыі, што закончыў эканамічны кірунак.
  • Санта Бэрримор
    12.12.2025
    Я воспринимаю Чалого как своего рода пророка. Он может не изобиловать аргументами, но его стоит слушать и слышать.
  • Дед Ванга
    12.12.2025
    Если начнется война, Минску конец, номенклатуре кранты, начнется резня. С ними уже шариками разговаривать не будут.

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў16

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

У Радашковічах стварылі музей закатак

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць1

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай8

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ38

На Мінскім узвышшы назіраюцца ледзяныя туманы ФОТАФАКТ1

У Барысаўскім раёне заўважылі сляды мядзведзя-бадзягі

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў16

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць