Грамадства44

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала маштабнае вызваленне палітвязняў.

Фота: Белсат

«Вельмі радуюся, што людзі маюць магчымасць патэлефанаваць сваім родным. І робяцца здымкі. І мы вельмі рады бачыць усіх іх жывымі і здаровымі, як толькі можна быць здаровымі ў турме», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Аднак яна падкрэсліла, што першапачатковыя дамоўленасці былі парушаныя афіцыйным Мінскам:

«Вось, і зараз, канешне, відавочна, што не так было запланавана, і таксама не так было запланавана і нашымі амерыканскімі партнёрамі. Мы бачым, што Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў, каб даць разуменне, што ён усё кантралюе. І тут у Літве чакалі, і ў нас уся інфраструктура падрыхтавана.

Але ж, канешне, гэта іншы ўдар. Мы ўсё разам адолеем. Канешне, зараз усе разумеюць, што трэба лагістыку перарабляць. Мы на сувязі з польскім бокам, і з украінцамі, і з амерыканцамі, канешне, якія ўсё гэта каардынуюць».

Лідарка дэмакратычных сіл выказала падзяку ўсім, хто паспрыяў вызваленню:

«Вельмі важна нам падзякаваць за намаганні прэзідэнта Трампа асабіста і спецпрадстаўніка Джона Коўла і Крыса Сміта. Мы разумеем, як цяжка камунікаваць з рэжымам. Рэжым хоча ўсё, даючы мала што ўзамен.

Зразумела, кожны чалавек — гэта наша каштоўнасць. І мы так рады бачыць на волі і Машу [Калеснікаву], і Віктара Дзмітрыевіча [Бабарыку], і Максіма [Знака]. Гэта, канешне, незабыўныя пачуцці. Заўжды памятаем пра астатніх. І гэта, зразумела, не канец перамоўнага працэсу».

Пра Пачобута і спісы вызваленых

Ціханоўская таксама пракаментавала адсутнасць у спісах Анджэя Пачобута:

«На жаль, у спісе няма Анджэя Пачобута. Мы таксама яго вельмі чакалі. Я думаю, што і польскі бок расчараваны такім ходам падзей. Але мы ведаем, як працуе Лукашэнка. Ён пакідае людзей, каб ціснуць на нашых суседзяў і партнёраў».

Ціханоўская выказала надзею, што ў хуткім часе стане вядома больш пра стан вызваленых, якія знаходзяцца ва Украіне:

«Я спадзяюся, што заўтра мы будзем ведаць больш пра лёс нашых астатніх палітвязняў. Мы ведаем, што яны зараз будуць у санаторыі ва Украіне. Мы вельмі ўдзячны, я павінна падкрэсліць, нашым украінскім сябрам, за тое, што вельмі хутка змабілізаваліся і змаглі прыняць нашых родных, нашых любімых на тэрыторыі Украіны.

Заўтра будзем вырашаць пра лагістыку ў камунікацыі з польскімі партнёрамі і літоўцамі, што рабіць далей, хто ў якую краіну хоча, ці магчыма гэта ўвогуле».

Чаму Украіна

Адносна таго, што амаль усе вызваленыя палітзняволеныя былі вывезены ва Украіну, Святлана Ціханоўская заўважыла:

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца, што ён гуманізм нейкі праявіць? Ён працуе так, як ён працуе. Мы ведаем, што гэта за чалавек. І мы павінны дзякаваць перш за ўсё амерыканскім партнёрам і рэжыму ціску на Лукашэнку за тое, што ён вызваліў гэтых людзей…

І я ўпэўненая, што ён [Лукашэнка] вызваліў іх толькі таму, што ўсе гэтыя гады быў ціск. І калі кажуць: «Вось, санкцыі не працуюць». Так працуюць! Яму балюча ад гэтага! І таму зараз не час памяншаць гэты ціск.

Канешне, дыпламатычныя перамовы патрэбныя, мы заўсёды за гэта выступалі, заўсёды заклікалі нават еўрапейскія краіны, у якіх ёсць там амбасады ў Менску, каб яны выстаўлялі ўмовы: вызваляйце палітвязняў, і тады можна будзе больш-менш размаўляць».

Наконт умоў утрымання ва Украіне яна адзначыла:

«Я не ведаю, якія ўмовы выставілі ўкраінцы, бо гэта іх тэрыторыя. Там ідзе вайна. Давайце не забывацца пра гэта. Можа, ім забаранілі казаць, дзе будуць размешчаны людзі».

Што далей?

Пасля сустрэчы ў амбасадзе ЗША ў Вільні Святлана Ціханоўская зноў коратка пагаварыла з журналістамі, прызнаўшыся, што паспела паразмаўляць асабіста толькі з Алесем Бяляцкім.

«Не магу раскрываць сутнасць нашых размоў [з амерыканскімі партнёрамі]. Ведаю, што перамовы былі досыць цяжкія, але ўпэўненая, што ў будучыні наступны раўнд будзе мець месца», — адзначыла яна.

Ціханоўская таксама звярнулася да беларусаў з просьбай аб дапамозе:

«Перш за ўсё, калі ёсць магчымасць, данацьце на падтрымку палітзняволеных, бо вы ведаеце, што зараз шматлікія арганізацыі збіраюць данаты. Бо на самой справе, вельмі цяжка больш за сто чалавек адразу прыняць.

Уся інфраструктура гатовая, але ж людзям патрэбны будуць і рэабілітацыі. Мы з боку палітыкаў робім усё магчымае, каб замежны Фонд падтрымкі палітвязняў толькі рос. І на кожных перамовах мы падкрэсліваем, што зараз той момант, калі трэба ўкласціся ў гэты фонд».

Адказваючы на пытанне пра магчымую наступную хвалю вызваленняў, Ціханоўская была асцярожнай у прагнозах:

«Тут цяжка сказаць. Канешне, пройдзе нейкі час, пакуль перамовы не пяройдуць на наступны ўзровень, бо зараз анансавалі зняццё калійных санкцый. Мы будзем глядзець, як гэта працуе. І далей ужо будзе перамаўляцца Джон Коўл і прадстаўнікі іншыя».

Каментары4

  • Цікава
    14.12.2025
    Украина, курс на нацыяналізм. Тут усё дарэчы а расейцах. Размаўляць на роднай мове, ты што нацыяналізм. Мець сваю гісторыю, ооо пан да вы наці. Пан Расеяц, чхаць мы хацелі на тваі погляды на нашай зямлі
  • Ну
    14.12.2025
    Цікава, вы все прекрасно понимаете что таеое национализм в Украине. Это не про люить историю и родной язык, это про наказние всех кто не знает истрию или не говрит на родном языке. Дом профсаюзов в Одессе это про любовь? Запрет русского языка в школах? Погромы кафе в киеве где официаньы говорили на "вражеском языке" это все не про любовь и это было до войны.
  • Bvy
    15.12.2025
    Ну, дом профсоюзов в одессе это эрэфовская провокація

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла10

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзь Лабковіч: Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца ў турмах

Вызваленыя палітвязні прыехалі ў Вільню5

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала перайменаванне капейкі ў шаг14

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў39

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла10

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць