Грамадства88

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

«Я не ведаю, у выніку чаго гэта адбылося. Бо гэта здарылася пасля таго, як я страціў прытомнасць».

Віктар Бабарыка падчас прэс-канферэнцыі. Скрыншот відэа «Суспільне»

Як вядома, у 2023‑м годзе Віктар Бабарыка патрапіў у лякарню з вадкасцю ў лёгкіх. Тады гаварылі, што яго збілі. Падчас прэс-канферэнцыі вывезеных ва Украіну палітвязняў, Віктара Бабарыку папрасілі расказаць, што ж напраўду тады адбылося. І папрасілі пракаментаваць чуткі пра ціск на яго.

@minskoblastnovosti55 Виктор Бабарико рассказал о состоянии своего здоровья, и что с ним случилось за время проведенное в тюрьме #беларусь #бабарико #лукашенко #беларусьновости #белоруска ♬ Last Hope (Slowed + Reverb) - Steve Ralph

«У 2023 годзе ў рамках, я б сказаў, умоў утрымання ў мяне пачалі здарацца страты прытомнасці, некантраляваныя. І падчас адной са страт прытомнасці я ачуняў, і ў мяне была ў выніку, зламаная рабрына, прабітае лёгкае, двухбаковае запаленне лёгкіх і, па-мойму, 23 рассячэнні чэрапа, — расказаў Бабарыка. —

Каментаваць гэта, я пацвярджаю — я пісаў, і кажу шчыра: я не ведаю, у выніку чаго гэта здарылася, бо гэта здарылася пасля таго, як я страціў прытомнасць. Казаць «я ўдарыўся» ці «мяне збівалі», я не магу, бо напраўду падчас непрытомнага стану я не ведаю, што са мной адбывалася. Але факт застаецца фактам».

Я, як і Маша, вельмі ўдзячны медыкам Наваполацка, бо яны рэальна паспелі мяне (я ўжо быў на кіслародзе ўвечары) прывезці і зрабіць аперацыю і адпампаваць вадкасць з лёгкага. І потым мяне перавялі ў рэспубліканскую бальніцу, дзе таксама была аказана прафесійная добрая вельмі дапамога.

Таму вось гэты, умоўна кажучы, момант прычыны я не ведаю, але наступнае, то бок далейшае тое, што было мне зроблена, было зроблена прафесійна, на высокім дастаткова ўзроўні. І зноў жа, я магу сказаць, што пасля гэтага выпадку ў мяне не было ўмоў, пры якіх бы адбывалася страта прытомнасці».

Каментары8

  • Про
    14.12.2025
    А так все ясно, ребра сами не лосаються. Били так что без памяти остался или за сына молчит
  • Tut
    14.12.2025
    Калі чалавек раптоўна страчвае прытомнасць, гэта ужо незвычайна. Яшчэ больш незвычайна атрымаць такія цяжкія траўмы.
    Таму адзіным тлумачэннем з'яўляецца тое што яму нейкім чынам давалі адмысловыя прэпараты (магчыма з ежай), якія выклікаюць страту прытомнасці, а пасля ўжо ў непрытомным стане яго збівалі, каб ён не мог абараніцца або крычаць пра дапамогу. Здаецца, гэта была спроба забойства.
  • Хлусня
    14.12.2025
    Навошта хлусіць?

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?17

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў6

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць