Вайна44

Дзве ўкраінкі паехалі да стэлы ў Купянску, каб даказаць, што Зяленскі сапраўды там быў ВІДЭА

Публікацыя Уладзімірам Зяленскім відэа з Купянска выклікала хвалю спрэчак і нязграбных спроб зняпраўджвання з боку расійскіх рэсурсаў. Кропку ў гісторыі паставілі дзве ўкраінкі, якія апублікавалі сваё відэа з таго ж месца.

Адна з кабет, якія наведалі Купянск на наступны дзень пасля Зяленскага. Скрын відэа: informator_live / Telegram

12 снежня прэзідэнт Украіны апублікаваў сэлфі-відэа на фоне ўязной стэлы Купянска. Яно было знятае на тэлефон iPhone17 Pro, які з'явіўся ў продажы некалькі месяцаў назад. Зяленскі паведаміў пра наведванне перадавога каманднага пункта 14‑й асобнай механізаванай брыгады. Паводле звестак OSINT-даследчыкаў, месца здымкаў знаходзілася ў непасрэднай блізкасці да фронту: прыкладна за 1,15 км ад расійскіх пазіцый і ўсяго за 500 метраў ад так званай «шэрай зоны».

Уладзімір Зяленкі на фоне стэлы на ўездзе ў Купянск. Скрын відэа: V_Zelenskiy_official / Telegram

Адразу пасля публікацыі расійскія блогеры і СМІ пачалі сцвярджаць, што ролік стары, а візіт — інсцэніроўка. Яны даказвалі, што відэа знятае яшчэ ў 2022 годзе, але не звярталі ўвагу на новы тэлефон у кадры.

У якасці галоўнага доказу яны падавалі кадры з расійскага выведвальнага беспілотніка, зробленыя, як сцвярджалася, на наступную раніцу пасля візіту.

На гэтых кадрах ахоўныя сеткі разарваныя, у той час як на відэа Зяленскага яны выглядаюць практычна цэлымі. Таксама істотна адрозніваецца і сама стэла, якая на новых здымках мае значна больш пашкоджанняў.

Праз некалькі дзён у сеціве з'явілася новае відэа. Яго аўтаркі — дзве дзяўчыны, якія, верагодна, маюць дачыненне да Сіл абароны (у кадр трапляе вайсковая кофта адной з іх).

Дзяўчына за кадрам выразна пазначае час:

«Зяленскі быў учора ў Купянску, мы з Наталкай таксама зганяем сёння».

На кадрах, знятых дзяўчатамі, сапраўды відаць, што стэла выглядае інакш. Часткі літар адсутнічаюць, канструкцыя моцна пасечана асколкамі. Відавочна, што па ёй быў нанесены масаваны ўдар ужо пасля ад'езду Зяленскага. Ахоўная сетка таксама моцна пашкоджаная. У кадр трапляюць і разбітыя аўтамабілі — аўтарка відэа ўдакладняе, што яны належалі ўкраінскім абаронцам.

Уладзімір Зяленскі каля стэлы на ўездзе ў Купянск. За яго спінай відаць беспілотнік, які заблытаўся ў ахоўнай сетцы. Скрын відэа: V_Zelenskiy_official / Telegram

Важным элементам, які аб'ядноўвае абодва сюжэты, стаў варожы БПЛА. На відэа Зяленскага ў яшчэ цэлай ахоўнай сетцы выразна бачны заблытаны беспілотнік. Дзяўчаты таксама акцэнтуюць увагу на аналагічным беспілотніку, які вісіць у рэштках ужо пашкоджанай сеткі.

Беспілотнік на кадрах, знятых дзяўчатамі. Скрын відэа: informator_live / Telegram

«І ён яшчэ насілкаваны», — каментуе дзяўчына, паказваючы на пагрозу.

Здымка ледзь не скончылася трагічна. Праз некалькі хвілін пасля прыбыцця дэтэктар зайшоўся трывожным піскам — да дзяўчат набліжаўся актыўны дрон.

Пад крыкі «Шуміць! Ляціць нешта! Уцякайма!» дзяўчаты кінуліся наўцёкі. У апошняй частцы відэа — кадры панічнай эвакуацыі пад піск дэтэктара і эмацыйную лексіку кіроўцы.

Мяркуючы з таго, што відэа трапіла ў інтэрнэт, адважным жанчынам удалося адарвацца ад пагоні.

Каментары4

  • ●
    15.12.2025
    Зеленский - термінатар вярнуўся ў мінулае на целы рок захапіўшы гаджет .
  • Барадзед
    15.12.2025
    Filipp , будем знать, что рашистские квадрокоптеры все ещё летают над Купянском.
  • Ну што тут спрачацца
    16.12.2025
    Няхай пуцін ці герасімаў цяпер едуць да гэтай стэлы.
    Пакуль лічыцца за зеленскім.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць