Вайна66

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса

Тры чвэрці ўкраінцаў выступаюць супраць мірнага плана, які, сярод іншага, будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса, абмежаванне колькасці ўкраінскай арміі і не будзе ўтрымліваць канкрэтных гарантый бяспекі.

Такія вынікі апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), праведзенага 26 лістапада — 13 снежня, піша «Украінская праўда».

«Расійскі план застаецца катэгарычна непрымальным — 75% украінцаў лічаць яго цалкам непрымальным (столькі ж было ў верасні 2025 года). Толькі 17% украінцаў гатовыя на расійскую версію міру (столькі ж было раней)», — гаворыцца ў даследаванні.

У той жа час 72% украінцаў (сацыёлагі акцэнтуюць, што пераважна без энтузіязму), але гатовыя ўхваліць план Еўропы і Украіны. Толькі 14% катэгарычна адхіляюць яго.

У КМІС адзначаюць, што ў межах апытання падрыхтавалі дзве скарочаныя версіі «мірнага плана». Адзін з іх быў умоўным планам Еўропы і Украіны, а другі — умоўным планам Расіі. Рэспандэнту выпадкова зачытвалі адзін з двух варыянтаў-планаў, не ўдакладняючы, што гэты план ад Еўропы з Украінай ці ад Расіі.

Умоўны план Еўропы і Украіны:

  • Украіна атрымлівае надзейныя гарантыі бяспекі ад Еўропы і ЗША, якія ўключаюць пастаянныя пастаўкі Украіне зброі і грошай у дастатковай колькасці, а таксама закрыццё ўкраінскага неба ад расійскіх атак;
  • цяперашняя лінія фронту замарожваецца, Расія захоўвае кантроль над акупаванымі тэрыторыямі, але Украіна і свет афіцыйна гэтага не прызнаюць;
  • Украіна рухаецца да ўступлення ў ЕС;
  • санкцыі супраць Расіі захоўваюцца да ўсталявання ўстойлівага міру і знікнення пагроз паўторнага нападу з боку Расіі.

Умоўны план Расіі:

  • ЗША і Еўропа адмяняюць усе санкцыі супраць Расіі;
  • руская мова атрымлівае афіцыйны статус;
  • Украіна павінна істотна скараціць армію і абмежаваць узбраенне;
  • Украіна назаўсёды адмаўляецца ад членства ў НАТА, а Захад не можа больш пастаўляць зброю Украіне;
  • Расія мае права вызначаць, якімі будуць гарантыі бяспекі для Украіны, і будзе адной з краін-гарантаў бяспекі Украіны;
  • Украіна выводзіць войскі з часткі Данецкай вобласці, якую зараз кантралюе, гэта значыць з Краматорска, Славянска і іншых гарадоў;
  • Украіна афіцыйна прызнае Крым, Данецкую і Луганскую вобласці часткай Расіі і назаўсёды адмаўляецца ад іх;
  • Расія захоўвае кантроль над акупаванымі часткамі Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Даследаванне праводзілася з 26 лістапада па 13 снежня. Метадам тэлефонных інтэрв'ю на аснове выпадковай выбаркі мабільных нумароў апыталі 547 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны, кантраляванай урадам Украіны. 

Каментары6

  • Пытаннечка
    15.12.2025
    Авторам бестселлера "нельга давяраць анiякiм апытанкам ў дыктатарскай краiне" - а этим апытанкам ў найдэмакратычнейшай краiне вы как, верите? Там еще рейтинг одобрения у пана президента Зеленского вырос после его боестящей победы над коррупцией в своем офисе.
  • Filipp
    15.12.2025
    «Расійскі план застаецца катэгарычна непрымальным — 75% украінцаў лічаць яго цалкам непрымальным (столькі ж было ў верасні 2025 года). Толькі 17% украінцаў гатовыя на расійскую версію міру (столькі ж было раней)», ©
    Лічу што гэтыя лічбы +/- адпавядаюць рэчаіснасці, але ж калі б у гэтых 75% спыталі гатовымі вы асабіста пайсці на фронт каб выправіць становішча, толькі 5-10 сказалі бы ТАК.
  • Бгг
    15.12.2025
    Filipp, из них 100% были бы женщинами, живущими за пределами Украины.

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў50

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў50

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць