Грамадства4141

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

У першай праграме пад назвай «Без прикрытия» новы калега Рыгора Азаронка раскрытыкаваў Літву за тое, што яна нібыта схавала надзвычайную сітуацыю на Ігналінскай АЭС.

Скрыншот з відэа

Раман Пратасевіч у свой час набыў шырокую вядомасць як адзін з рэдактараў папулярнага тэлеграм-канала Nexta, які адыграў важную ролю пры каардынацыі беларускіх пратэстаў у 2020 годзе.

23 мая 2021 года Пратасевіч разам са сваёй дзяўчынай Соф'яй Сапегай быў затрыманы ў выніку арганізаванай беларускімі ўладамі вымушанай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Пасля таго ён пайшоў на супрацоўніцтва са следствам, дзякуючы чаму ягоныя ўмовы ўтрымання пад вартай былі значна мякчэйшыя, чым у звычайных палітвязняў. 

Мінскі абласны суд 3 мая 2023 года прысудзіў Пратасевіча да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 22 мая 2023 года Пратасевіч быў памілаваны. 

Пасля таго ён нейкі час працаваў зваршчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова, пасля велакур'ерам, барменам. Але пры гэтым сцвярджаў, што мае вялікія цяжкасці з пошукам працы і браць яго нідзе не хочуць. 

Улады неаднаразова рабілі спробы выкарыстоўваць Рамана ў сваёй прапагандзе. Яму стварылі адмысловы тэлеграм-канал, адзін час даручалі называць прозвішчы палітвязняў, якіх вызвалялі. Але ўрэшце ўсе гэтыя спробы не мелі асаблівага поспеху. Наколькі працяглай будзе новая — пакажа час. 

31 кастрычнііка ў адным са сваіх выступленняў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Раман Пратасевіч нават падчас прызямлення самалёта ў маі 2021 года з'яўляўся супрацоўнікам беларускай разведкі. Сам Пратасевіч пасля гэта пацвердзіў, не ўдаючыся ў падрабязнасці. Магчыма, назва ягонай цяперашняй праграмы «Без прыкрыцця» апелюе акурат да гэтага ягонага вобразу, у праўдзівасці якога большасць аналітыкаў і проста назіральнікаў выказваюць вялікія сумневы. 

Каментары41

  • Бубльгум
    17.12.2025
    Кушай кал, Рома, кушай!
  • Отец Засандалий
    17.12.2025
    Будет жечь электросваркой.
  • :
    17.12.2025
    Посмотрел ... выглядит неуверенно, голос дрожит, кошмар 😆

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць