Грамадства3939

Церцель: Пратасевіч працаваў на тэрыторыі шэрагу дзяржаў у баявой абстаноўцы

Кіраўнік КДБ намякнуў, што Раман Пратасевіч быў агентам беларускіх спецслужбаў падчас паездкі ў полк «Азоў» у 2015-м. І заявіў, што Пратасевіч зліваў сілавікам удзельнікаў пратэстаў 2020-га.

«Пацвярджаю: так, Пратасевіч з’яўляецца супрацоўнікам нашай замежнай разведкі. Гэты чалавек працаваў на тэрыторыі шэрагу дзяржаў у баявой абстаноўцы. Выконваў важныя задачы. Вядома, пра іх я гаварыць не магу. Магчыма, да канца (так бывае ў нашай прафесіі) гэта не будзе раскрыта. Але яго ўклад быў даволі значным па шэрагу аспектаў», — сказаў старшыня КДБ.

Іван Церцель падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі. Напрыклад, у 2020 годзе кіраўнік КДБ «дакладваў пра задумы праціўніка»:

«У тым ліку — хто куды будзе ісці, каго накіроўваць, дзе яны плануюць што рабіць».

Упершыню пра тое, што Пратасевіч — «наш чалавек» і «даўні чалавек беларускай разведкі», Лукашэнка заявіў 31 кастрычніка.

«Доўга расказваць не буду. Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай разведкі. Нам трэба было яго затрымліваць? А вось пытанне, чаму яны [рэйсам Ryanair] у Вільню ляцелі [23 мая 2021 года — НН], там не селі, а развярнуліся і ў Мінск прыляцелі, селі пасля званка, што ў іх на борце там нейкая выбухоўка… Ну садзіцеся, вы ў Вільню ляцелі, над Вільняй былі — садзіцеся. Развярнуліся, прыляцелі ў Мінск. Селі ў Мінску. Я кажу: «Ну што, праводзьце аперацыю, ён жа пад прыкрыццём працаваў гэтых збеглых. Праводзьце аперацыю як належыць», — заявіў ён.

«Прыйшлося нам аперацыю праводзіць па яго затрыманні. Хаця нам не трэба было яго затрымліваць. Ён прыехаў у Грэцыю, яго туды выклікалі, ён давёў разведчыкам усё, што нас цікавіла, атрымаў заданне і ляцеў назад. Туды, дзе працаваў, праз Вільню. Нас абвінавацілі ў тым, што мы затрымалі апазіцыянера. А ён не наш апазіцыянер. Мы не затрымлівалі апазіцыянера. Вось увялі санкцыі», — сказаў Лукашэнка 31 кастрычніка, выступаючы ў Лепельскім раёне.

«У гэтай інфармацыі быў сур’ёзны працэнт звестак, якія здабываў Пратасевіч. Таму нашы праваахоўныя органы дзейнічалі ў той перыяд даволі ўпэўнена, ведалі, як сітуацыя будзе развівацца. Акрамя таго, цалкам дзякуючы яго працы мы валодалі дынамікай стварэння гэтых падрыўных цэнтраў: хто за імі стаяў, хто фінансаваў, хто (напрыклад, былы прэм’ер Польшчы) прыязджаў туды, якія грошы абяцаў, з якога фонду, колькі пасад выдзелілі на варшаўскі офіс, які там пэўныя «дзеячы культуры» цяпер спрабуюць развіваць безвынікова. Гэта яго [Рамана Пратасевіча] праца», — сказаў Іван Церцель.

Раней выказвалася меркаванне, што Раман Пратасевіч мог быць завербаваны беларускімі спецслужбамі ў 2010-я, але разарваць сувязі з імі пасля таго, як яму ўдалося выехаць у Польшчу.

Чытайце таксама: Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў 

Цяпер Мінск можа весці складаную гульню адносна яго, каб выкарыстоўваць яго для дыскрэдытацыі беларускай апазіцыі і адначасова, каб выйсці з-пад санкцый за прымусовую пасадку самалёта «Раянэйра» ў 2021 годзе.

Каментары39

  • Трограшовыя оперы
    24.12.2025
    Хочуць падставіць пратасевіча, каб яго украінцы забілі
  • Ник и Майк
    24.12.2025
    Ник и Майк поттверждают, как и немецкая фрау с невыговариваемой фамлией: " да, Рома, в сотрудничестве с дохлыми крысами из системы водозабора Минска, вместе выполняли задачи в полевых условиях !"
  • заслужил получи
    24.12.2025
    "Але яго ўклад быў даволі значным па шэрагу аспектаў», — сказаў старшыня КДБ."

    теперь осталось его только наградить.... Медалью имени дыктатора.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць