Грамадства1818

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

21‑гадовая Яна Кастранкова перастала выходзіць на сувязь 30 снежня. Дзе яна цяпер — невядома.

Яна Кастранкова. Фота з яе сацсетак

Зніклая дзяўчына — Яна Кастранкова. У 2021 годзе яна скончыла Смалявіцкую раённую гімназію з залатым медалём, была пераможцай абласной алімпіяды па геаграфіі, дыпламанткай раённага конкурсу работ даследчага характару.

Мяркуючы па сацсетках Яны, дзяўчына працуе фатографкай. Гэта дачка Юрыя Кастранкова, дырэктара ААТ «Агра-Ляскавічы» (гаспадарка ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта). Юрыя прызначылі на пасаду летась у лютым 2025 года. Пару месяцаў таму ён даваў справаздачу Лукашэнку, які вырашыў наведаць агракомплекс ва ўзорным аграгарадку ў Петрыкаўскім раёне.

Раней Кастранкоў узначальваў дзяржаўную Беларускую лясную кампанію.

Інфармацыю пра тое, што 21‑гадовую Яну не могуць знайсці блізкія, апублікаваў пошукава-ратавальны атрад «Анёл». Паведамлялася, што сувязь з дзяўчынай знікла 30 снежня 2025 года, дадому (жыве Яна ў «Маяку Мінска») яна і па сёння не вярнулася.

@nashaniva У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу! 21‑гадовая Яна Кастранкова перастала выходзіць на сувязь 30 снежня #смолевичи #минскновости #новостибеларуси #белоруска #минсксейчас ♬ mirage - théos & Antent

Маці Яны піша ў сацсетках, што апошні раз тэлефон яе дачкі быў зафіксаваны ў той дзень у 18:27 побач з паркам Чалюскінцаў. Жанчына кажа, што размаўляла з дачкой у дзень знікнення прыблізна ў 14:30. Тая казала, што, імаверна, прыйдзе да бацькоў сустракаць Новы год.

Маці распавяла ў сацсетках, што яны патэлефанавалі 1 студзеня ў 102, тады ж даслалі фота ў міліцыю, каб дачку пачалі шукаць па камерах. 2 студзеня напісала заяву аб знікненні.

Дзякуючы гарадскім камерам атрымалася высветліць толькі тое, што ў 16:30 Яна заходзіла ў «Дана Мол», а пасля сустракалася з жанчынай ля метро «Уручча». Тая жанчына была ўладальніцай кватэры, якую Яна хацела арандаваць, але перадумала — ля метро жанчына вярнула ёй задатак.

Cкрыншоты відэа з камер назірання, выкладзенага ў сацсеткі. Знята яно 30 снежня каля 14.00. Яна заходзіць у пад'езд свайго дома (вул. К. Тураўскага, 14).

Пашпарт дзяўчыны застаўся дома, межы краіны, наколькі вядома, яна не перасякала.

З асабістых прыкмет у Яны татуіроўкі ў выглядзе сімвала бясконцасці на правым запясці і месяца на левым плячы.

Каментары18

  • Сонейка
    07.01.2026
    Бацькоў вельмі шкада, такі стрэс. Няхай знойдзецца жывая і здаровая
  • Ваўкалак
    07.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Імя
    07.01.2026
    Калі яна адмовілася ад адной арэнднай хаты, то можа знайшла іншую

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць