Здарэнні1313

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

У Бярэзінскім раёне шэсць дзён працягваліся пошукі 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, які раніцай 8 лістапада паехаў на ровары ў невядомым кірунку. Сёння днём яго знайшлі мёртвым. Камандзір пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган расказаў Onliner.by, чаму раён, дзе знайшлі хлопчыка, спачатку не праверылі.

Сёння ў 14:37 з'явілася інфармацыя ад МНС, што паблізу торфараспрацовак непадалёк ад населенага пункта Несцераўка Бярэзінскага раёна знайшлі ровар хлопчыка. Да знікнення Максім цікавіўся гэтай вёскай у мамы. Да Несцераўкі ад дома дзядулі — 1,8 кіламетра.

Вось пункт на карце, дзе меркавана знайшлі ровар. Гэта прыкладна за 2,3 кіламетра ад вёскі Карбоўскае, дзе знаходзіцца дом дзядулі Максіма.

Крыху больш падрабязна пра тое, як знайшлі ровар хлопчыка, расказалі ва УУС Мінскага аблвыканкама:

— У ходзе адпрацоўкі тэрыторыі быў знойдзены след чаравіка. Было пацверджана, што ён можа належаць 14‑гадоваму Максіму Зяньковічу. Круг пошукаў быў звужаны. У радыусе паўтара кіламетра пешая група наткнулася на сам ровар, які сваякі непаўналетняга папярэдне апазналі як прыналежны дзіцяці. У цяперашні час працягваецца адпрацоўка прылеглай тэрыторыі, у тым ліку з выкарыстаннем авіяцыі, з улікам балоцістай мясцовасці, — пракаментавалі ў ведамстве.

Фота ПСО «Анёл»

У 15:51 з'явілася інфармацыя ад міліцыі, што 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены. Ён загінуў.

— У радыусе кіламетра ад знойдзенага ровара было знойдзена цела непаўналетняга Максіма Зяньковіча без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, — напісалі ў тэлеграм-канале ведамства.

Пазней у МНС паведамілі, што цела зніклага дзіцяці знайшлі ў ходзе працы авіяцыйнай групы, то-бок з дапамогай верталёта.

Фота: УУС Мінаблвыканкама

Так выглядае месца, дзе было знойдзена цела хлопчыка. Мяркуючы па ўсім, дзіця знайшлі на забалочанай мясцовасці. На месцы працуе следча-аператыўная група. Экспертам трэба будзе даведацца прычыну гібелі дзіцяці.

Як расказаў Сяргей Коўган, камандзір ПВА «Анёл», мясцовасць, дзе было знойдзена цела хлопчыка, раней не правяралі.

— Першапачаткова быў знойдзены след зніклага хлопчыка. Але меркавана абверглі, што гэта яго след, таму кірунак не быў прыярытэтным. Сёння пры больш дэталёвым прачэсванні мясцовасці па квадратах, якія былі не абследаваныя або абследаваныя не цалкам, пошукавай групай у складзе ПВА «Анёл», лясніцтва і супрацоўнікаў міліцыі быў спачатку знойдзены ровар хлопчыка. Пасля быў падняты верталёт МНС, і ўжо з верталёта знайшлі загінулага Максіма.

Сяргей Коўган выказаў вялікую падзяку ўсім людзям, якія бралі ўдзел у пошуках хлопчыка: «Атрад «Анёл» выказвае спачуванні родным і блізкім Максіма».

Пошукі, нагадаем, вяліся кругласутачна, удзел у іх узялі тысячы беларусаў.

Каментары13

  • P6619
    14.11.2025
    Karaciej, avijacyju padniali na piaty dzień pošuku?!
  • пра галоўнае хтосьці скажа?
    14.11.2025
    Дык ад чаго памёр?
  • Vij
    14.11.2025
    пра галоўнае хтосьці скажа?, Ад голаду i смагі.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць