Свет99

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сацсетцы Truth Social, што чарговы нафтавы танкер быў затрыманы ЗША ў супрацоўніцтве з часовым кіраўніцтвам Венесуэлы.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

«Сёння Злучаныя Штаты Амерыкі ў каардынацыі з часовымі ўладамі Венесуэлы затрымалі нафтавы танкер, які пакінуў Венесуэлу без нашага дазволу. Гэты танкер цяпер знаходзіцца на шляху назад у Венесуэлу, а нафта будзе прададзеная ў рамках грандыёзнай энергетычнай угоды, якую мы стварылі для такіх продажаў», — напісаў Трамп.

Раней ЗША планавалі «другую хвалю» вайсковай аперацыі ў Венесуэле, але цяпер яны лічаць, што яна не патрэбная, бо Вашынгтон добра ладзіць з новымі ўладамі, заявіў Дональд Трамп.

«Не думаю, што нам будзе патрэбная другая хваля», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Каментары9

  • Zдабыча нафты ўвогуле перастане быць выгаднай i мы будзем на мяжы голаду
    10.01.2026
    “Гэта ні разу не сьмешна, недаразвітыя ідыёты. Хутка zдабыча нафты ўвогуле перастане быць выгаднай. Праз пару месяцаў мы будзем на мяжы голаду. Гэта поўны мат для ўсёй эканомікі недаразвітага здрадніка Пуціна. Каб яму было як найгорш — сапраўдны нікчэмны вырадзень. Бяздарнае, сьмярдзючае смецце. Гэта кашмар. Яны абваляць цану нафты ніжэй за падлогу і забяруць увесь рынак. Цяпер, паверх усяго, у іх будзе яшчэ і нафта. Гэта поўная катастрофа. А мы застанемся без інтэрнэту, пад падаткамі, абдымаючыся з нашай праклятай нафтай. Палітычнае кіраўніцтва краіны — вар’яты і здраднікі. Амэрыканцы толькі што працягнулі сваё існаваньне на некалькі стагодзьдзяў, а нашаму — канец праз месяц.”

    - Маскоўскія імперскія “Z‑блогеры” цяпер у паніцы з-за Венесуэлы і абвалу цэнаў на нафту
  • імперыі д'ябла не доўга засталося
    10.01.2026
    хутка і пуцін будзе ў Трама, Так спадар, імперыі д'ябла не доўга засталося яна да 1917 крочыць хутка
  • Абу
    10.01.2026
    Харошы сабачка! Служы!

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць