Свет55

Трамп пра Кубу: Я не думаю, што можна больш націснуць на Кубу, чым проста ўварвацца да іх і разнесці там усё

Са слоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, сказаных у эфіры канала Salem News Channel, Куба знаходзіцца ў «сур’ёзнай бядзе», «вісіць на валаску» і блізкая да поўнага краху.

Дональд Трамп. За ягонай спінай — Марка Рубіа. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Трамп таксама назваў кубінцаў «цвёрдымі і моцнымі людзьмі». Акрамя таго, ён згадаў пра кубінскае паходжанне дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа.

«У Марка ёсць трохі кубінскай крыві. Думаю, Марка нядрэнна спраўляецца са сваёй працай. Куды б ён ні пайшоў, мы будзем паспяховыя», — заявіў Трамп.

Марка Рубіа таксама перад тым раскрытыкаваў Кубу, назваўшы кіраўніцтва краіны некампетэнтным. А ў Сенаце ЗША заяўлялі, што Куба будзе наступнай пасля Венесуэлы.

Сам жа Дональд Трамп раней заяўляў, што Куба знаходзіцца на мяжы краху і можа «вось-вось упасці». Паводле яго слоў, на гэты момант краіна амаль не мае крыніц даходу. Ён адзначыў, што раней Гавана значную частку фінансавых паступленняў атрымлівала дзякуючы пастаўкам нафты з Венесуэлы, але цяпер гэты канал фактычна страчаны.

Каментары5

  • Нашанівец
    09.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • политзек
    09.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ё
    09.01.2026
    Прыгадайдзе, як кубінскі прэзідэнт зневажальна падняў руку Абамы і трэс яе, як анучу. Адно з самых прыніжальных факапаў дэмакратаў, каторае можна парнаўнаць хіба з вывадам войск з Афганістану пры Байдэне. Гэта так, для параўнання.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць