Грамадства3737

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Былая мадэль і спявачка Вольга Галыгіна вырашыла сумясціць святкаванне саракагоддзя з гендар паці.

Вадзім і Вольга Галыгіны

Вольга Галыгіна (у дзявоцтве Вайніловіч) — гэта другая жонка беларускага шоўмена Вадзіма Галыгіна. Раней яна была мадэллю і спрабавала спяваць у гурце «Топлес».

Нягледзячы на тое, што Вадзім шмат працуе ў Расіі, сям'я даволі часта бывае і ў Мінску. Нядаўна Вользе споўнілася 40 гадоў — адсвяткаваць круглую дату вырашылі ў рэстаране «Дубровъ», які знаходзіцца на беразе Дуброўскага вадасховішча пад Мінскам.

Праўда, тэму імянінніца абрала даволі спецыфічную — «руская дзявіца». На святочным банеры можна пабачыць фота Вольгі ў вялікім какошніку і надпіс на рускай мове: «Сказ аб дзявіцы Вользе 40 гадоў ад роду».

Дзеля дэкору выкарыстоўвалі белыя панэлі (адсылка да церамоў) і гірлянды з чырвоных шароў, якія нагадвалі каралі. Ну і матрошак наставілі — куды ж без іх на такой вечарыне.

Сама ж Вольга апранула чорную аксамітную міні-сукенку з глыбокім дэкальтэ, дадала какошнік і масіўныя каралі. Вадзім абраў вобраз зазывалы з кірмашу, які склікае публіку ў балаган. Ён з'явіўся на мерапрыемстве ў чорным касцюме з кантрасным чырвоным гальштукам ды ў картузе з кветкай.

Нехта з гасцей падтрымаў тэматыку свята і прыйшоў з хусткай на плячах ці ў кашулі ў псеўдарускім стылі. Але відавочна, што не ўсе беларускія славутасці захацелі выглядаць a la russe.

Блогерка Святлана Глеб, напрыклад, надзела чырвоныя штаны і футравую камізэльку свайго ж брэнда. Яе муж, адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі Беларусі Аляксандр Глеб, увогуле прыйшоў у звычайным класічным касцюме.

Спяваць для гасцей запрасілі Сашу Нема — хоць ён апошнім часам рэгулярна прызнаецца ў любові да Лукашэнкі, усё роўна застаецца апальным спеваком.

Нават торт для Вольгі зрабілі ў выглядзе вялізарнай матрошкі.

Вольга Галыгіна і яе святочны торт

А ў якасці падарунка ад мужа яна атрымала новую машыну — люксавы ўседарожнік Range Rover.

Дарэчы, гасцей свята таксама чакаў сюрпрыз. Сям’я Галыгіных вырашыла правесці на дні нараджэння гендар паці, бо Вольга цяпер зноў рыхтуецца стаць маці. Але пра пол будучага дзіцяці пакуль шырокай аўдыторыі не паведамілі.

Нагадаем: летась Вадзім і Вольга адсвяткавалі 15‑гадоў супольнага жыцця. З гэтай нагоды яны зрабілі яшчэ адно вяселле — на Мальдывах. У Галыгіных ужо ёсць два сыны — Вадзім і Іван.

А летась Вадзім паспеў стаць яшчэ і дзядулем — ягоная дачка ад першага шлюбу Таісія нарадзіла сына.

«Самае прыкольнае — гэта калі ты бярэш на рукі немаўля, і гэта нібыта тваё, але не тваё. Такая адказнасць, гіперадказнасць», — расказаў Галыгін на шоу Паўла Волі.

Чытайце таксама:Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Каментары37

  • Пытання
    10.01.2026
    Чаму не на Жыгулях паехалі?
  • Бугагашечка
    10.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Алекс
    10.01.2026
    Произошла перепись ватников. Хотя вадик давно на «той» стороне

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць