Грамадства99

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы

У Мінску дзейнічаюць 19 каталіцкіх храмаў. Плануецца, што ў будучыні для вернікаў адчыняць дзверы яшчэ два касцёлы крокавай даступнасці, расказаў «Мінск-Навінам» мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

— У Мінску дзейнічаюць 19 месцаў, куды парафіяне могуць прыйсці памаліцца. Сярод іх як тыя, што дасталіся нам ад продкаў — касцёл Святых Сымона і Алены, Архікафедральны сабор імя Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Святога Роха, так і новаўведзеныя храмы: касцёл Святога Францішка Асізскага, касцёл Святога Антонія Падуанскага і іншыя, — адзначыў кіраўнік Рымска-Каталіцкай царквы ў Беларусі.

Арцыбіскуп звярнуў увагу, што 2026 год мае выключнае значэнне для вернікаў.

— У гэтым годзе адзначаецца 35‑годдзе аднаўлення каталіцкіх структур. Гэта добрая нагода, каб згадаць ролю касцёла ў развіцці беларускага грамадства, сумесна з дзяржаўнымі і навуковымі структурамі вызначыць далейшыя перспектывы, а таксама развіваць так званыя касцёлы крокавай даступнасці. Плануецца, што такія храмы з’явяцца ў Навінках, Ждановічах і некаторых іншых мікрараёнах сталіцы, — удакладніў Станеўскі.

Каментары9

  • БЕРАСЦЬ
    11.01.2026
    Што за дурная тэрміналогія - "касцёлы крокавай даступнасці"? нашто пераймаць калхозную тэрміналогію?
  • Спадар
    11.01.2026
    У 21 стагоддзі трэба спартыўныя пляцоўкі будаваць,а не займацца рэлігіезным цемрашальствам!!!
  • Мінак
    11.01.2026
    Спадар, наша сучасная мараль і этыка вырасла ў значнай частцы з рэлігійнасці. Цяпер, калі мараль, як нядаўна сказаў Трамп, у кожнага свая асабістая, а гэта значыць што кожны амаральны чалавек можа заявіць, што гэта і ёсць самая высокая мараль, то роля царквы вярнуць чалавека да спрадвечных божых прыказанняў. І гэта не цемрашальства. Спартыўная пляцоўка ўмацуе цела, але не выхавае вас спагадлівым, чулым, добрым.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць