Кіно2222

У Расіі перазнялі нашага «Бураціна» — што выйшла?

У 1975‑м «Беларусьфільм» зняў казку пра Бураціна — драўлянага хлопчыка з даўжэзным носам. Праз 50 гадоў, у канцы 2025-га, выйшаў рымейк, які зараз можна пабачыць у кінатэатрах. Што ж зрабілі з казкай?

Фота: кадр з трэйлера

Гісторыя «Бураціна» пачалася зусім не ў 1975-м, калі на «Беларусьфільме» знялі пра яго вядомую ўсім стужку. Сам гэты фільм зняты па аповесці пра Бураціна ад савецкага пісьменніка Аляксея Талстога, а Талстой перапрацаваў яшчэ больш знакамітую казку італьянца Карла Калодзі «Прыгоды Пінокіа».

У гэтага сюжэта дзясяткі экранізацый — стужкі пра Пінокіа стваралі нават зорныя галівудскія рэжысёры Роберт Земекіс і Бенісіа дэль Тора. Агульнае ў іх адно: з драўлянага палена з’явіўся хлопчык, і цяпер ён мусіць навучыцца таму, як жыць у гэтым свеце. Казка пра сталенне, атрымліваецца.

Гэтым разам гісторыю Пінокіа-Бураціна экранізавалі ў стылі live-action, то-бок спалучылі жывых артыстаў з героямі, намаляванымі праз камп’ютарную графіку. Малявалі, вядома, самога Бураціну, а таксама больш дробных персанажаў накшталт прусакоў.

З іх, уласна, і пачынаецца стужка, і выглядае гэта дзіўна — вам можа падацца, што вы пераблыталі залу і прыйшлі на іншы фільм. Тры прусакі вярхом на бутэльцы плывуць па рацэ, пакуль не трапляюць у вір. Вада прыносіць бутэльку з імі проста ў рукі чараўніцы Тарцілы, да якой у прусакоў ёсць справы: ім трэба, каб тая падарыла ім залаты ключык. Яго прусакі перададуць сталяру Карла, у якога дома яны жывуць, каб той выканаў любую сваю мару.

Фота: кадр з трэйлера

Аказваецца, што мара ў сталяра — мець сына. І ключык не падводзіць: у палена ўсяляецца душа, і ўсё, што трэба зрабіць Карла — выстругаць сабе з таго палена хлопчыка. 

Бураціна ў камп’ютаршчыкаў атрымаўся не самы дружалюбны (для стварэння яго 3D-мадэлі адсканавалі сына рэжысёра фільма). Гэта малюсенькая драўляная фігурка з высокім галаском, такая бледная, што можна зблытаць з прывідам. Так і не здагадаешся, чым тая лялька з тварам нябожчыка можа падабацца людзям, у чым тут прывабнасць персанажа, якая зрабіла савецкае кіно пра Бураціна культавым.

За час кіно Бураціна выправіцца ад таты ў вольны свет і пабачыць людзей, якія будуць спрабаваць яго выкарыстаць для сваіх мэтаў. Але пры гэтым будуць і тыя, хто прыме яго бок і падтрымае яго.

Фота: кадр з трэйлера

З усіх святочных праектаў, якія расіяне прывозілі ў беларускі пракат, «Бураціна» — не найгоршы варыянт. У фільма неблагія грымёры і стылісты па прычосках, добра спрацавалі і дэкаратары. Ёсць моцныя акцёры: напрыклад, Артэмона грае Марк Эйдэльштэйн з аскараноснай «Аноры». 

Іншая рэч у тым, што ім мала ўдаецца паказаць сябе ў рамках таго сцэнара. Цэнтр гэтага «Бураціна» — гісторыя самога драўлянага хлопчыка і яго таты. Бураціна не разумее, ці любіць яго Карла, і большую частку фільма разрываецца паміж ныццём наконт таты і ныццём наконт таго, што ён не такі, як іншыя дзеці. Мо гэта зашмат для дзіцячага кіно?

Фота: кадр з трэйлера

Музыка ў стужцы таксама ёсць. Гэта хіты з савецкага «Бураціна», перапетыя нанава, і перапетыя невыразна. Невыразная і большасць сюжэтных паваротаў, і праз гэта ў нейкі момант глядзець «Бураціна» становіцца проста нудна.

Нудны для дарослых, фільм, напэўна, падасца дзецям надта змрочным, не ў апошнюю чаргу праз знешне дзіўнага галоўнага героя. Але ў параўнанні з іншымі расійскімі казкамі «Бураціна» хоць нечым выразны. І калі дзіця вынесе з прагляду, што нават драўляныя хлопчыкі могуць быць жаданымі і любімымі — значыць, нейкі сэнс у гэтага фільма быў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары22

  • Šarkoŭski pan
    25.01.2026
    Наш не наш, сам Бураціна, Дзмітрый Іосіфаў беларус. Здымалі ў Беларусі. Таму і беларускі.
  • Ишь ты
    25.01.2026
    Когда все оккупированные народы пахали на орду,у нее что-то осталось,а сами,самостоятельно немытые не в состоянии ничего придумать,только можемповторять. Все в этой стране с вечной мерзлотой через опу. Все без толку.как и сама страна.
  • Тополь
    25.01.2026
    Šarkoŭski pan, и что? Там и россияне, евреи, грузины. Площадка киностудии лишь. Нечего своим считать сссровское. Свое у нас только шкловское чмо.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць